Культура44

Пасля скандальнага рамонту святара Латыгальскай царквы ўсё ж прыцягнулі да адказнасці

Прыход збіраў грошы на рэстаўрацыю храма да яго 250-годдзя, але ў выніку замест рэстаўрацыі з царквы проста выкінулі ўсё старое.

Царква ў Латыгалі ў жніўні 2024 года. Фота: інстаграм

У 2021 годзе Свята-Мікалаеўская царква ў вёсцы Латыгаль Вілейскага раёна Мінскай вобласці адзначала свой 250-гадовы юбілей. Будынак струхлеў і патрабаваў капітальнага рамонту. У сувязі з гэтым святар Андрэй Громаў аб'явіў збор сродкаў на рамонтна-рэстаўрацыйныя работы.

Фотаздымак царквы з яшчэ барочным шчытом, зроблены каля 1900 года беларускім фатографам Янам Балзункевічам. Да нядаўняга рамонту заставаліся тыя ж дзверы і аконныя ліштвы, што і на здымку. Фота: Wikimedia Commons

У ліпені 2023 года ў Латыгальскай царкве пачаўся капітальны рамонт. З будынка знялі гістарычную шалёўку, а аўтэнтычныя дзверы проста падарылі майстру за дапамогу. Замест старых элементаў з’явіліся новыя — сандрыкі, навес, сучасныя дзверы, якіх у царкве ніколі не было.

Актывісты абурыліся тым, што гісторыка-культурную каштоўнасць рэспубліканскага значэння ў Беларусі можна вось так проста раздарыць людзям, і звярнуліся да мясцовых уладаў.

Старыя бакавыя і галоўныя дзверы, якія былі выкінуты з помніка архітэктуры ў час рамонту. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»
Новыя бакавыя дзверы, якія не маюць нічога агульнага са старымі. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»
Новыя галоўныя дзверы царквы. Фота: суполка прыхода ва «Укантакце»

Тэлеграм-канал «Спадчына» апублікаваў адказ Вілейскага райвыканама на зварот. У ім гаворыцца, што ў пачатку лютага 2025 года правялі праверку і выявілі парушэнні ў парадку і ўмовах выканання работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Супраць уласніка царквы распачатая адміністрацыйная справа, якую будзе разглядаць адміністрацыйная камісія выканкама. Праўда, як адзначаюць аўтары канала, ужо былі выпадкі, калі святара, які цалкам знішчыў помнік архітэктуры, такая камісія вызваліла ад якой-небудзь адказнасці, а значыць, і ад неабходнасці выпраўляць тое, што ён нарабіў.

Каментары4

  • Ёсіф
    13.04.2025
    Тут не адміністрацыйная адказнасьць мусіць быць, а, як найменей, крымінальная...
  • мы вернемся
    13.04.2025
    перадайце Бен'яміну ,
    каб памыу́ сваю машыну
  • ваван
    13.04.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары52

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі вінавацяць УСУ ва ўдары па інтэрнаце з падлеткамі. Украінцы адмаўляюць4

У Гродне качка вывела качанят на чацвёртым паверсе аднаго з дамоў. Вышыня аказалася празмернай1

Каля «Першага нацыянальнага гандлёвага дома» ў Мінску тэстуюць новыя святлафоры ФОТЫ2

У Расіі цалкам забаранілі армянскую мінералку «Джэрмук»5

«Накіраваў аўтамабіль у бок паліцыянтаў». У польскай пракуратуры пракаментавалі справу са стральбой па беларусе ў Польшчы12

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма20

Трэнера зборнай Беларусі па пляжным футболе прызналі найлепшым у свеце1

Пад Асіповічамі машыну ў кювет адправіла птушка

У Мінску падчас пажару літаральна з таго свету выцягнулі ката ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары52

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць