Культура66

Чаму Вялікдзень у католікаў і праваслаўных найчасцей не супадае і часта складае месяц?

Сёлета Вялікдзень у католікаў і пратэстантаў ды праваслаўных будзе супольны — 20 красавіка. Але звычайна яны святкуюць у розны час, прычым часам розніца складае тыдзень, а часам — месяц? Чаму так разбіраўся Catholic.by.

Паводле старадаўняй хрысціянскай традыцыі, урачыстасць Уваскрэсення Хрыстовага, якая называецца таксама Пасхай, або Вялікаднем, заўсёды святкуецца ў нядзелю. Гэта так званае «рухомае» свята, бо яно не замацавана назаўсёды на пэўную дату.

У Евангеллі канкрэтна не сказана, калі ўваскрос Хрыстос: тое, што Яго цела знікла з магілы, заўважылі на світанні першага дня пасля суботы, або праз тры дні пасля Яго смерці і пахавання.

Днём смерці Хрыста даследчыкі святых тэкстаў лічаць пятніцу 7 красавіка 30 года, аднак гэта магло адбыцца, хоць і з меншай ступенню верагоднасці, 27 красавіка 31 года або 3 красавіка 33 года.

Такім чынам, найбольш верагодная дата Уваскрэсення Хрыста — гэта 9 красавіка 30 года.

Паколькі Пэсах (юдэйская Пасха) святкуецца праз 14 дзён пасля пачатку новага года (а пачынаецца юдэйскі год заўсёды ў маладзік), хрысціянскае свята Уваскрэсення Хрыста павінна было б святкавацца ў першую нядзелю пасля Пэсаху, як гэта апісана ў Евангеллі.

Але паколькі праз 14 дзён пасля маладзіка бывае поўня, на Першым Нікейскім Саборы ў 325 г. было вырашана, што Вялікдзень будзе святкавацца ў нядзелю, якая наступае адразу ж пасля першай веснавой поўні, або поўні пасля веснавога раўнадзенства.

Каб знайсці адказ на пытанне, адкуль у католікаў і праваслаўных бяруцца розныя даты святкавання, трэба мець на ўвазе, што пад поўняю і раўнадзенствам разумеюцца не рэальныя астранамічныя з’явы, а даты, атрыманыя шляхам разлікаў, што называюцца пасхаліямі.

Такім чынам, Пасхальнай поўняй лічыцца «дзень чатырнаццаты Месяца» (узрост Месяца — 14 дзён) з раскладу фаз Месяца, вылічанага на падставе так званага Метонавага цыкла. Гэты цыкл быў распрацаваны яшчэ ў V ст. да Нараджэння Хрыста афінскім астраномам Метонам для ўзгаднення працягласці месяцавага месяца і сонечнага года ў месяцава-сонечным календары. Пад веснавым раўнадзенствам маецца на ўвазе каляндарнае веснавое раўнадзенства, якое ў Паўночным паўшар’і прыпадае на 21 сакавіка.

У цяперашні час у хрысціянстве выкарыстоўваюцца дзве розныя пасхаліі.

Пачынаючы з 1583 года, Каталіцкі Касцёл выкарыстоўвае Грыгарыянскую пасхалію, якая для разліку даты Пасхі прымае за дзень раўнадзенства 21 сакавіка па Грыгарыянскім календары.

У той жа час большасць Праваслаўных Цэркваў трымаецца Александрыйскай пасхаліі, дзе той самы дзень 21 сакавіка бярэцца паводле Юліянскага календару.

Акрамя таго, у Александрыйскай пасхаліі разліковая пасхальная поўня ў ХХ—ХХІ стагоддзях прыпадае на 4—5 дзён пазней за рэальную астранамічную поўню, што адбываецца за накопленай недакладнасці Метонавага цыкла.

Такім чынам, з-за каляндарных адрозненняў, якія існуюць паміж католікамі і праваслаўнымі, дзень святкавання Пасхі ў адных і ў другіх не заўсёды супадае.

У католікаў Вялікдзень можа святкавацца найраней 22 сакавіка, а найпазней — 25 красавіка. У праваслаўных не раней за 4 красавіка і не пазней за 8 мая.

Калі ж першая веснавая поўня прыпадае ў нядзелю, тады святкаванне пераносіцца на наступную нядзелю.

У 2023 годзе Вялікдзень адзначаўся 9 і 16 красавіка, у 2024-м — 31 сакавіка і 5 мая, сёлета будзе ў адзін дзень 20 красавіка. У наступным годзе розніца будзе складаць тыдзень: 5 і 12 красавіка.

Вось чаму хрысціянская Пасха ніколі не супадае з юдэйскім Пэсахам, які заўсёды святкуецца ў поўню.

Тым не менш, хрысціянская Пасха мае непасрэдную духоўную сувязь са старазапаветным святам Пэсаху, што адзначалася на ўспамін зыходу ізраільскага народа з егіпецкай няволі.

Каментары6

  • .
    12.04.2025
    Іншымі словамі,
    1. Святы "рухомыя", таму што біблейскія падзеі, да якіх датычныя гэтыя святы, адбываліся па іўдзейскаму сонечна-месячнаму календару. Ён складаны і "рухаецца" адносна "нашага" звычнага сонечнага.
    2. Існавалі розныя спосабы падлічыць-"паўтарыць" той каляндар, якія залежалі ад узроўню развіцця астраноміі і матэматыкі, і рабілі тое з рознай дакладнасцю і памылак.
    3. Тыя матэматычныя памылкі набылі статус святых традыцый.
    4. Зараз нікога не бянтэжыць, што падлікі не супадаюць ні з іўдзейскім календаром, ні з астранамічнымі з'явамі, на які ён быў першапачаткова арыентаваны.
    5. Гэты "тэхнічны" абсурд прыкрываецца разважаннямі, што затое духоўная сувязь не знікла.
    Для мяне яскравы прыклад "чалавечага, занадта чалавечага" у рэлігіях.
  • Владислав
    12.04.2025
    Але даты трэба разлічваць сумленна, максімальна дакладна. У адваротным выпадку гэта было б непавагай да Бога і фальшывай верай.
    Калі Хрыста ўкрыжавалі на габрэйскую Пасху, то і мы павінны святкаваць габрэйскую Пасху, а не выдумляць свае правілы.
  • Давайце разбярэмся
    12.04.2025
    Усе гэтыя пасхі-пейсахі гэта наслаенні на наслаеннях. Спачатку было па прыродным календары, раўнадзенства. Вось гэта сапраўднае свята. А гэтыя ўсе танцы на кончыку іголкі гэта для тых, хто ў танку у вакууме у пузыры. Так што валіце ў свае цэрквы касцёлы сінагогы і там хоць лбы расшыбіце. Разумныя людзі глядзяць на сонца і святкуюць сапраўдныя святы.

Цяпер чытаюць

Вызвалілі палітзняволеную маці чатырох дзяцей. Яе мужу прысудзілі 24 гады калоніі

Вызвалілі палітзняволеную маці чатырох дзяцей. Яе мужу прысудзілі 24 гады калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

«Дасягненне — гэта тое, што выжылі. Жывыя, і дзякуй Богу». Сацыёлаг расказаў, які цяпер вобраз у беларускага рэжыму12

У мінскай Чыжоўцы загінула 11‑гадовая дзяўчынка. Яна ўпала з вышыні2

«Вільскі казаў мне: «Тое, што ты «певень», наносіць партыі страты» — экс-палітвязень Спарыш33

Еўрапейцы хочуць змяніць у плане Трампа як мінімум чатыры пункты29

Ганна Бонд плюецца ад канцэрта Алега Маямі. Паспрабавала нават вярнуць грошы32

Трамп не лічыць свой план па Украіне канчатковым і гатовы яго мяняць13

«Яшчэ адзін пазітыўны крок Лукашэнкі». Джон Коўл пракаментаваў вызваленне 31 украінца10

Выйшаў на свабоду палітвязень Міхаіл Сталярчук

Трамп сустрэўся ў Белым доме з Зохранам Мамдані. Яны паводзілі сябе як найлепшыя сябры7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызвалілі палітзняволеную маці чатырох дзяцей. Яе мужу прысудзілі 24 гады калоніі

Вызвалілі палітзняволеную маці чатырох дзяцей. Яе мужу прысудзілі 24 гады калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць