Сёння каля 21:00 28-гадовы кіроўца каршэрынгавага аўтамабіля Jaguar, рухаючыся па вуліцы Кунцаўшчына, каля будынка №8 не справіўся з кіраваннем і наляцеў адразу на пяць аўтамабіляў, паведамляе мінская ДАІ.

Пацярпелі легкавыя машыны Renault, Volvo, Audi і Skoda, якія стаялі на чырвоным сігнале святлафора, а таксама грузавік Mercedes, які стаяў каля краю праезнай часткі.

З людзей у выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.


Каментары