Грамадства77

Беларус пайшоў ва ўніверсітэт у 30-гадовым узросце. Ён вучыцца ў Сараеве і расказвае, як яно

Дзмітрый пасля школы зрабіў нетыповы для сваіх аднагодак выбар — не пайшоў адразу ва ўніверсітэт. Хлопец здабыў досвед у гатэльным бізнэсе і толькі ў 29 гадоў заняўся адукацыяй. Вучоба занесла яго ў Боснію і Герцагавіну.

Дзмітрый у Сараева. Фота: @d_mr_darkside / Instagram

У сталіцы Босніі і Герцагавіны і самым вялікім горадзе краіны жыве менш за 300 тысяч чалавек. Вакол горада — горы. Сараева падзелена на дзве часткі: аўстра-венгерскую і асманскую. Дзмітрый, цяпер яму 30 гадоў, жыве якраз у другой. Хлопец вядзе блог пра свае будні.

«Кожны раз, калі прачынаюся і гляджу ў акно, захапляюся. У мяне яшчэ ні разу не было такога, каб гэта надакучыла», — прызнаецца ён.

@d_mr_darkside Golden hour in #босния #боснияигерцеговина #боснияигерцеговина #сараево #bosnia #bosnian #bosniaandherzegovina #sarajevo #erasmus #goldenhour ♬ original sound - rxnplify

Дзмітрый вырас у горадзе Беразіно і пасля школы вырашыў не паступаць ва ўніверсітэт. Грошай на платнае навучанне не было, а бясплатна не хацеў — асцерагаўся размеркавання.

Таму хлопец здабыў досвед у гатэльным бізнэсе, і ў 29 гадоў вырашыў пайсці на праграму «Міжнародная палітыка і эканоміка» — аб’яднаны курс ЕГУ і Універсітэта Вітаўта Вялікага ў Літве. Для паступлення трэба было падаць школьны атэстат, напісаць матывацыйны ліст, прайсці сумоўе і здаць англійскую мову.

Ужо на другім курсе малады чалавек зацікавіўся праграмай абмену Erasmus — яна дазваляе студэнтам еўрапейскіх універсітэтаў павучыцца ў іншай краіне. Беларусу заўсёды падабаўся балканскі рэгіён, таму свой вясновы семестр ён вырашыў правесці ў Сараеве.

«Там была вайна, і мне было цікава вывучыць, якім чынам краіны ў гэтым рэгіёне пераадольвалі ўсё гэта, выстройвалі дыпламатычныя адносіны наноў, як людзі перажывалі гэты пераходны перыяд. Бо я думаю, што ў будучыні гэты досвед можа быць карысным і для нашага рэгіёну», — тлумачыць малады чалавек.

Сараева. Фота з асабістага архіва героя

Хлопец пераехаў з Літвы ў Боснію і Герцагавіну ў лютым. Знайсці нейкую групу беларусаў у Сараеве не атрымалася — ён кажа, што людзей з Усходняй Еўропы там увогуле жыве няшмат. У сваім універсітэце Дзмітрый пазнаёміўся з адным беларусам — той дапамог яму вырашыць бытавыя пытанні.

@d_mr_darkside Мой учебный день в Боснии #учеба #учебазаграницей #учебазарубежом #босния #боснияигерцеговина #сараево #bosnia #sarajevo #university #universitylife #sarajevo ♬ оригинальный звук - Dzmitry

Праз асаблівасці вучэбнага плана Дзмітрый вучыцца ў Сараеве адначасова на двух факультэтах — эканамічным і паліталагічным. Звычайна выходзіць шэсць пар на тыдзень. Хатняе заданне студэнтам не задаюць, але трэба рыхтавацца да экзаменаў, якія праходзяць у сярэдзіне семестра, і пісаць выніковыя працы па кожным прадмеце. Вучыцца яму падабаецца.

«Гэта вельмі класная магчымасць павучыцца яшчэ ў нейкай краіне, гэта пашырае кругагляд, асабліва з улікам спецыфікі спецыяльнасці «Міжнародная палітыка і эканоміка». Чым больш ведаеш, тым лепей для далейшых кар’ерных магчымасцяў».

Нядаўна, напрыклад, у студэнтаў была сустрэча з генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ.

Нягледзячы на тое, што амаль усе студэнты — баснійцы, навучанне ва ўніверсітэце ў беларуса цалкам праходзіць на англійскай мове. Выключэнне — толькі адзін з курсаў, які замежныя студэнты праходзяць самастойна па літаратуры ад выкладчыка.

Па-за межамі ўніверсітэта многія жыхары горада таксама добра валодаюць англійскай мовай, таму ў маладога чалавека не ўзнікае праблем з камунікацыяй. Інтэгравацца ў мясцовае асяроддзе і пазнаёміцца з іншымі студэнтамі дапамагае міжнародная асацыяцыя студэнтаў па абмене ESN: яна праводзіць тэматычныя сустрэчы, хайкінгі, экскурсіі і вечарынкі.

Сараева. Фота з асабістага архіва героя

Па праграме Erasmus Дзмітрый мог разлічваць на неблагую, як для баснійскіх умоў, стыпендыю — 700 еўра на месяц. Дадаткова яму выплацілі 285 еўра на дарогу да Сараева і назад.

Сярэдні кошт арэнды аднапакаёвай кватэры ў горадзе — 200—250 еўра, камунальныя паслугі — да 50 еўра. Праезд у грамадскім транспарце для студэнтаў бясплатны, звычайны тарыф — каля 90 цэнтаў. Ежу часта выгадней купляць у вулічных кавярнях, чым у краме: 3—5 еўра за гатовую страву.

«Падарожнічаць таксама цікава па ўсім рэгіёне. Пакуль я быў толькі ў Чарнагорыі і Сербіі, але планую з’ездзіць яшчэ і ў Косава, і ў Паўночную Македонію, і ў Албанію. Па самой Босніі пакуль не ездзіў — было не вельмі добрае надвор’е, я хацеў дачакацца, калі пацяплее», — кажа студэнт.

Сараева. Фота з асабістага архіва героя

Тым, хто будзе ў Сараеве, Дзмітрый раіць паспрабаваць чэвапы — маленькія каўбаскі з ялавічыны або сумесі мяса, смажаныя на грылі. Іх падаюць з ляпёшкай, цыбуляй і каймакам (смятанна-крэмавым соусам). Яшчэ адна папулярная страва — бурэк. Гэта пластавы пірог з мясной, сырнай, бульбяной або шпінатнай начынкай.

Найбольш распаўсюджаная рэлігія ў Босніі і Герцагавіне — іслам. У Сараеве Дзмітрый трапіў на заканчэнне Рамадана — яго ў горадзе абвяшчаюць гарматным стрэлам. На гары вакол «Рамаданаўскай гарматы» прынята збірацца з ежай і напоямі. Як толькі прагучыць стрэл — усе пачынаюць весяліцца і есці.

Беларусу падабаецца назіраць, як у розных балканскіх краінах ставяцца да адных і тых жа падзей. Некаторыя баснійцы дагэтуль баяцца ездзіць у Сербію, кажа ён.

«У Сараеве ёсць частка, дзе ты пераходзіш умоўную мяжу і ўжо знаходзішся ў Рэспубліцы Сербскай — афіцыйнай частцы Босніі і Герцагавіны. А надпісы ўжо кірыліцай. Цікава назіраць, як людзі па-рознаму глядзяць на адныя і тыя ж рэчы, а дзе ў іх ёсць супадзенні. Розныя баснійцы могуць выказваць цалкам супрацьлеглыя меркаванні па адным і тым жа пытанні».

Каментары7

  • Anatol Starkou
    13.04.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Ну
    13.04.2025
    А дзе тут беларус?
  • Омг
    13.04.2025
    Это же лишь 30 лет... В Европе некоторые только определяются со специальностью.... Такое чувство, что РБ застряла где-то в веках 17-18

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам28

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі наведаў кніжны кірмаш і купіў кнігу «Забіць тырана»1

IT-мільянер Гурскі: Прафесія будучыні — шаманы промпту8

Ніну Багінскую вызвалілі без пакарання, крымінальную справу закрылі8

«Гэта як ВІЧ у людзей». Беларуска выратавала бяздомнага ката і спрабуе вылечыць яго ў Польшчы ад цяжкай хваробы5

У абыход санкцый. «Белавія» рыхтуецца лётаць на самалётах Airbus1

Франак Вячорка пра пашпарт новай Беларусі: Пашпартны цэнтр будзе раскіданы па розных краінах. А пры Кавалеўскім праект не рухаўся38

У цэнтры Гродна вырас ананас3

У Заслаўі да Дажынак зачышчаюць гістарычную забудову, якую бралася ахоўваць дзяржава8

Былога кіраўніка «фабрыкі троляў» Прыгожына ў Расіі прысудзілі да 10 гадоў калоніі строгага рэжыму

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам28

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць