Грамадства11

Кампанія, якую ўзначальвае кіраўнік гандлёвай палаты Украіны і Літвы, пастаўляла медабсталяванне ў Беларусь

Раніцай — выступленні ў падтрымку Украіны, а ўдзень — дзелавыя перамовы па пастаўках медыцынскай прадукцыі ў Беларусь. Так, паводле даных LRT, выглядае распарадак дня Крысціны Лаймы Алекнене — кіраўніцы Гандлёвай палаты Украіны і Літвы, а таксама дырэктаркі кампаніі Euromed Distribution, зарэгістраванай у Вільні.

Pranešimo autorių nuotr.

Нягледзячы на публічныя заявы аб падтрымцы Украіны і асуджэнне расійскай агрэсіі, яе кампанія актыўна пастаўляе прадукцыю ў установы Беларусі — краіны, якая, як неаднаразова паведамлялася, аказвае прамую падтрымку расійскім вайскоўцам.

Паводле дакументаў, якія маюць у распараджэнні журналісты, у 2024 годзе кампанія атрымала дазвол на экспарт медыцынскай прадукцыі ў Беларусь на суму ў дзясяткі мільёнаў еўра. У спіс уваходзяць як простыя медыцынскія прыналежнасці, так і складанае абсталяванне, вырабленае ў краінах ЕС, Вялікабрытаніі, ЗША і Кітаі. Дазвол было выдадзена Міністэрствам эканомікі і інавацый Літвы — подпіс пад дакументам паставіў намеснік міністра Кароліс Жэмайціс у свой апошні працоўны дзень на пасадзе.

Хаця медыцынскія тавары не падпадаюць пад прамыя санкцыі, сам факт іх паставак у Беларусь выклікае мноства пытанняў.

Афіцыйнымі заказчыкамі выступілі беларускія кампаніі «Белрэамед» і «Тосілена», канчатковымі атрымальнікамі — дзяржаўныя бальніцы, у тым ліку і тыя, у якіх, як паведамлялі ўкраінскія і міжнародныя крыніцы, лечаць параненых расійскіх салдат, што ваявалі ва Украіне.

Эксперты падкрэсліваюць: Беларусь адыгрывае ключавую ролю ў лагістыцы расійскай ваеннай машыны і прадастаўляе сваю тэрыторыю, рэсурсы і медыцынскую дапамогу для арміі РФ. Такім чынам, пастаўкі медыцынскага абсталявання могуць ускосна спрыяць вяртанню расійскіх салдат на фронт.

Саму Крысціну Лайму Алекнене журналістам знайсці аказалася складана — на прамыя пытанні яна адмовілася адказваць, заявіўшы, што «трэба ўдакладніць» інфармацыю. Яна дадала, што акцыянерам Euromed Distribution у цяперашні час выступае брытанская кампанія Euromed Healthcare Group, якая знаходзіцца паблізу Манчэстэра. Лідар ініцыятывы Stop prekybai su Rusija Ігнас Плунксніс назваў дзеянні кампаніі маральна непрымальнымі. «Калі мы адпраўляем медыцынскае абсталяванне туды, дзе лечаць расійскіх салдат, якія потым зноў будуць забіваць украінцаў — гэта саўдзел. Гэта маральнае злачынства», — сказаў ён.

Прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары ў Літве таксама выказваюць абурэнне. Заснавальнік «Украінскага дома» ў Вільні Алякс Матвееў адзначыў, што ў гэтай сітуацыі парушаюцца не толькі маральныя прынцыпы, але і давер да арганізацый, у назве якіх фігуруе Украіна.

«Гэта ўжо не прыватны бізнэс, гэта маніпуляцыя даверам. Сама фармулёўка «Гандлёвая палата Украіны і Літвы» падразумявае адказнасць і салідарнасць з украінскім народам. А тут — бізнэс на крыві», — падкрэсліў ён. Палітолаг Віціс Юрконіс звяртае ўвагу на тое, што падобныя здзелкі могуць прыкрываць пастаўкі, якія апынуцца ў руках тых, хто мае дачыненне да ваенных злачынстваў ва Украіне.

«Як можна гарантаваць, што гэта абсталяванне не апынецца ў расійскіх шпіталях або не будзе выкарыстана для лячэння расійскіх салдат?», — задаецца ён пытаннем.

Каментары1

  • Just buissnes
    16.04.2025
    Літоўцы ўжо не ведаюць да чаго прычапіцца. Калі гэтыя тавары НЕ забаронена пастаўляць, то якія могуць быць пытанні да гэтай жанчыны?!

    З такім палётам фантазій можна вінаваціць прадавачку ў краме, якая прадала грамадзяніну Беларусі нейкую хрэнь, якую нібыта потым можна выкарыстоўваць у ваенных мэтах.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі4

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай перасцярог краіны ад гандлёвых пагадненняў з ЗША, якія могуць нашкодзіць Пекіну1

Ціханоўская выказала спачуванні з прычыны смерці Папы Францішка1

Памёр Папа Францішак14

«Цяпер я бачыў усё». На Гомельшчыне ездзіў аўтамабіль са званамі. У гледачоў узнікла пытанне да ДАІ7

Над шматпавярховікамі ў Гродне з'явіліся адмысловыя паветраныя змеі, якія палохаюць птушак

Пентагон абвергнуў інфармацыю, што Хэгсэт падзяліўся сакрэтнымі звесткамі ў чаце з жонкай

«Жонка гатуе сабе, я — сабе». Пары расказалі, як дзеляць бюджэт 50 на 5016

16-гадовая ўкраінская гімнастка адмовілася ад сумеснага фота з беларускай і расіянкай8

Чарговы скандал вакол кіраўніка Пентагона: Хэгсэт абмяркоўваў удары па Емене ў прыватным чаце з жонкай і братам6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі4

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць