Свет

Ватыкан назваў дату пахавання Папы Францішка

Пахаванне Папы Рымскага Францішка, адбудзецца ў суботу, 26 красавіка, паведамляе Reuters са спасылкай на заяву прэс-службы Святога Пасаду.

Фота: Gregorio Borgia / AP

Паводле змен, унесеных пантыфікам у дакумент Ordo Exsequiarum Romani Pontificis, пахаванне будзе адрознівацца ад цырымоній пахавання яго папярэднікаў. Францішак лічыў цырымонію пахавання кіраўніка царквы «перагружанай».

Структура пахавальнага абраду застанецца кананічнай і будзе ўключаць начное чуванне (але адно, а не два, як раней), адпяванне і пахаванне. Але цела пантыфіка не будуць выстаўляць для шанавання вернікамі на катафалку і не будзе праводзіцца цырымонія закрыцця труны.

Хаваць Папу Рымскага будуць у простай драўлянай труне — Ватыкан ужо апублікаваў фота памерлага пантыфіка. Раней у цырымоніі пахавання выкарыстоўвалася патройная труна з кіпарысу, свінцу, дубу або арэха.

Згодна з заявай Святога Пасаду, якую апублікаваў карэспандэнт National Catholic Reporter у Ватыкане Крыстафер Уайт, жалобную літургію на плошчы Святога Пятра ўзначаліць кардынал Джавані Батыста Рэ, дэкан калегіі кардыналаў. Пасля літургіі труну з целам пантыфіка прынясуць у сабор Святога Пятра, а затым — у базіліку Санта-Марыя-Маджорэ для пахавання, як і прасіў Францішак.

Большасць пантыфікаў апошніх стагоддзяў былі пахаваныя менавіта ў саборы Святога Пятра. Аднак памерлы Папа вырашыў выбраць базіліку Санта-Марыя-Маджорэ. Сваё рашэнне Францішак патлумачыў тым, што прыходзіў туды маліцца «ў пачатку і ў канцы кожнага Апостальскага падарожжа» (г. зн. візітаў за мяжу).

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджара Алега Ларычава судзяць за прыналежнасць да «Вейшнорыі»1

У Depo ля Плошчы Перамогі пачалі прадаваць кватэры ў доме на пешаходнай вуліцы. Адна з іх каштуе амаль $1 мільён2

У Беларусі выбралі расліну наступнага года5

Пяты дзень маўчыць канал Z-ваенкара Раманава, які расказаў пра колькасць аўтобусаў з Алешак у Расію і Украіну4

Крышціяну Раналду завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі1

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць Літве Кандротаса-Цэлафанаса, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь6

У Італіі штучны інтэлект адшукаў скрадзеную карціну, на якой злодзеі старанна замалявалі німб і ягня. Зараз алгарытм пачне паляванне на нарабаваныя расіянамі скарбы Украіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць