Свет22

У Стамбуле адбыўся землятрус магнітудай 6,2

У Мармурным моры а 12:13 адбыўся землятрус магнітудай 3,9, а ў 12:49 — магнітудай 6,2. Землятрус адчуваўся па ўсёй тэрыторыі Мармуровага рэгіёна. Працягваюцца падземныя штуршкі, паведамляе Haberturk.

Першы землятрус, у 12:13, меў магнітуду 3,9. Адбыўся ў Мармуровым моры ў раёне горада Сіліўры, які знаходзіцца на захад ад цэнтральнай часткі Стамбула прыкладна за 50 км.

Яшчэ два землятрусы былі зафіксаваныя ў раёне Бююкчэкмеджа на ўскрайку Стамбула ў 12:51 і 13:02.

Паводле ўдакладнення агенцтва Anadolu, штуршкі адбываліся на глыбіні каля 7 км.

«У Мармуровым моры каля Сіліўры (Стамбул) адбыўся землятрус магнітудай 6,2. Землятрус адчуваўся і ў суседніх правінцыях. У сувязі з гэтым нашы каманды з AFAD і іншых адпаведных службаў распачалі праверкі на месцах. Жадаю хуткага выздараўлення ўсім грамадзянам, якія пацярпелі. Няхай Бог абароніць нашу краіну і народ ад стыхійных бедстваў», — сказаў міністр унутраных спраў Алі Ерлікая.

МЗС Беларусі заявіла, што зваротаў ад грамадзян Беларусі ў генконсульства ў Стамбуле не паступалі. Тэлефон для экстранай сувязі + 90 (538) 059 11 88.

Каментары2

  • Ганка
    23.04.2025
    Дзіўныя відэа ў вашым допісе ў Тэлеграм да гэтае навіны. Навіна нібы пра землятрус, але ні на адным з двух відэа землятрусу няма. На першым відэа паказаныя людзі на вуліцы, а на другім - офіснае памяшканьне, дзе з столі падае кавалачак пабелкі (у мяне акурат такі во нядаўна ў ванным адваліўся).
  • Беларус
    24.04.2025
    І з якой нагоды лукашэнкаўскае МЗС - гэта "МЗС Беларусі"? Што ў іх беларускага? Мо яно неяк працуе на карысьць Краіны і беларусаў, а не на акупацыйныя ўлады? Дыктатарская ўстанова ня можа звацца імём краіны, якой здрадзіла. Падаецца бягучых падзей ды ахвяр мусіць быць дастаткова, каб урэшце пачаць называць рэчы сваімі імёнамі. Ці не?

Цяпер чытаюць

Наколькі ўсё кепска з эканомікай Кітая? Пекін схаваў усю статыстыку, якая магла б даць адказ на гэтае пытанне1

Наколькі ўсё кепска з эканомікай Кітая? Пекін схаваў усю статыстыку, якая магла б даць адказ на гэтае пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

У нядзелю розніца максімальных тэмператур у Беларусі склала 15 градусаў

У Брэсце патануў чатырохгадовы хлопчык. Ратавальнікам удалося вярнуць яго да жыцця

Вучоныя назвалі колькасць крокаў, якая ратуе офісных работнікаў15

Рыжанкоў даклаў Эйсмант, што накалоў дроў15

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект2

Шрайбман дапускае ахалоджванне адносін паміж Лукашэнкам і Пуціным8

Выбух у доме ў Маскве — ёсць загінулыя4

Беларуска вярнулася ў вёску пасля 20 гадоў жыцця ў Аўстрыі і робіць казіны сыр10

У Мінску закрылася вядомая пельменная2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наколькі ўсё кепска з эканомікай Кітая? Пекін схаваў усю статыстыку, якая магла б даць адказ на гэтае пытанне1

Наколькі ўсё кепска з эканомікай Кітая? Пекін схаваў усю статыстыку, якая магла б даць адказ на гэтае пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць