Грамадства1313

Адвакат Алесь Міхалевіч атрымаў пашпарт Новай Беларусі

Падчас выступу ў Батумі 22 красавіка на тэму таго, наколькі беларусам бяспечна цяпер знаходзіцца ў Грузіі, адвакат, былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Алесь Міхалевіч прадэманстраваў аўдыторыі пашпарт Новай Беларусі і падкрэсліў, што гэта не ўзор, а ягоны асабісты асобнік, піша «Белсат».

Фота: ОСЦ

За пашпарт пад нумарам 321 Алесь Міхалевіч заплаціў 97 еўра. Кажа, што ў дакуменце ёсць біяметрычныя даныя і ён сапраўды зроблены паводле ўсіх стандартаў ЕС.

У пашпарце стаіць код краіны BLS. Ці прызнаны ён афіцыйна — юрыст не ведае.

«Цяпер зрабіць пашпарт Новай Беларусі можна толькі ў Вільні, але думаю, дастаткова хутка будзе цэнтр у Варшаве. Я вельмі ўдзячны Кабінету, што ў мяне ёсць гэты пашпарт. Я лічу, што гэта крута», — зазначае Міхалевіч.

Адвакат прызнае, што пакуль што пашпарт не мае практычнага прымянення.

Пры гэтым Міхалевіч лічыць, што праект пашпарту, а таксама такія інстытуцыі, як Каардынацыйная Рада, Аб’яднаны пераходны кабінет, прэзідэнт-элект — тое, што можна моцна сыграць на руку беларусам, калі ў Беларусі здарыцца чарговы нацыянальны ўздым.

«Шмат хто выступаў супраць КР, маўляў, яе трэба было абіраць у 2020 годзе, і калі мы не зрабілі тады, не трэба было і пачынаць. Але мы не можам пераскочыць некаторыя рэчы. У 2020 годзе ў нас не было на гэта рэсурсу і магчымасцяў. А цяпер ёсць. І калі будзе чарговы ўздым у Беларусі — а ён будзе — у нас будуць адпрацаваныя інстытуцыі, у тым ліку з выдачай пашпартоў. У гэтым сэнсе мы сёння наперадзе ўсёй планеты, бо тое, што мы зрабілі з наяўнасцю прэзідэнта-электа, КР, якая мае хоць слабенькую, але легітымнасць, тое, што ў нас ёсць Кабінет і пашпарт — гэта крута», — кажа Міхалевіч.

Юрыст называе набыццё пашпарту Новай Беларусі сваёй «лепшай інвестыцыяй» і заклікае не абясцэньваць высілкі беларусаў па стварэнні гэтага дакумента.

Каментары13

  • Імя
    23.04.2025
    Эх Алесь, Алесь, навошта ты прасоўваеш гэтых прайдзісветаў?
  • Малдэр
    23.04.2025
    Засталося беларусам замежжа пры падтрымцы ОСЦ дамагчыся прызнаньня пашпартоў.
  • misha
    23.04.2025
    “…ці прызнаны ен афіцыйна - юрыст не ведае” - дык добры юрыст!

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць