Былога камандуючага 58-й гвардзейскай арміяй Івана Папова суд прызнаў вінаватым у махлярстве і прысудзіў яго да пяці гадоў калоніі і штрафу ў памеры 800 тысяч расійскіх рублёў (каля 10 тысяч даляраў). Яго таксама пазбавілі генеральскага звання.

Івана Папова судзілі па абвінавачванні ў махлярстве са службовым падлогам.
Яго затрымалі 17 мая 2024 года — спачатку Папова арыштавалі, у ліпені яго перавялі пад хатні арышт. Па версіі следства, генерал прадаў 1700 тон металавырабаў на суму звыш 130 млн расійскіх рублёў (каля 1,5 млн даляраў), якія прызначаліся для будаўніцтва ўмацаванняў на Запарожскім кірунку.
Дзяржабвінавачанне прасіла пазбавіць Івана Папова волі на тэрмін 6 гадоў. Віну Папоў не прызнаў. Былы камандуючы 58-й арміяй прасіў замяніць яму турэмны тэрмін службай на вайне з Украіне, аднак дазволу пакуль не атрымаў.
У 2023 годзе Папоў камандаваў 58-й агульнавайсковай арміяй Паўднёвай ваеннай акругі і кіраваў расійскай абаронай на Запарожскім напрамку. Генерала спачатку пахвалілі за адбіванне контрудару ўкраінскай арміі, а затым раптоўна знялі.
Тады ж у сетцы з’явіўся запіс размовы Папова з саслужыўцамі. На аўдыя расійскі генерал заявіў, што яго знялі за «праўду». Па яго словах, ён распавёў начальніку Генштаба Валерыю Герасімаву аб праблемах з забеспячэннем і паскардзіўся на адсутнасць ратацыі вайскоўцаў на перадавой. Герасімаў у адказ нібыта абвінаваціў Папова ў панікёрстве і паабяцаў далажыць пра размову Уладзіміру Пуціну.
Папова спачатку перавялі ў Сірыю, а ў маі 2024 года затрымалі.
Іван Папоў быў вельмі папулярны ў расійскай арміі, ён быў патэнцыйна здольны ўзначаліць армейскую апазіцыю рэжыму Пуціна.
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары