Каханне і сэкс88

Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся

Пра расставанне Улад і Нія абвясцілі напрыканцы лютага.

Улад і Нія. Фота: Павел Русак, Tochka.by

Паўтара года таму ў TikTok завірусіліся відэа з маладой парай, Уладам і Ніяй. 1 кастрычніка 2023 года Улад трапіў у аварыю і атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму. Медыкі меркавалі, што хлопец можа ўвогуле не выжыць, а калі і выжыве, то будзе цалкам недзеяздольны.

Дапамагла клетачная тэрапія — хлопец неўзабаве ачуняў. Былая дзяўчына Улада, Нія, родам з Эміратаў. Яна ад самага пачатку дапамагала яму аднаўляцца.

Улада чакаў доўгі шлях рэабілітацыі, але прагрэс быў відавочны. Даволі хутка да яго пачала вяртацца памяць, праз некалькі месяцаў ён зноў зрабіў свае першыя крокі, пасля навучыўся абслугоўваць сябе цалкам самастойна і бегла размаўляць.

Цяпер Улад хоць і не да канца аднавіўся, але ўжо займаецца ў спартовай залі, плавае і жыве даволі актыўным жыццём.

Улад цяпер. Фота: avlasenko.vn / Instagram

У лютым 2024 года пара казала, што яны плануюць ажаніцца. Але праз год, у лютым 2025-га, Улад і Нія абвясцілі, што разышліся. Пазней Нія ў сваім тэлеграм-канале напісала:

«Час ад часу кахання проста недастаткова. Мы зразумелі, што нашы стылі стасункаў не супадаюць, і гэта прывяло нас да розных шляхоў. Хоць мы можам пайсці рознымі шляхамі, мы заўжды будзем паважаць адно аднаго і ўдзячныя за моманты, якія мы падзялілі. За новыя пачынанні нас абаіх».

Нія. Фота: nimeshaa / Instagram

Нія публікуе нататкі са свайго жыцця і час ад часу настальгуе па старых адносінах. Улад распавядае пра тое, як аднаўляецца, але ўжо адзін, і таксама час ад часу згадвае пра былое. Перыядычна абое намякаюць, што, магчыма, у гэтай гісторыі яшчэ не ўсё скончана.

Фота: avlasenko.vn / TikTok

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • Медведь из кустов
    24.04.2025
    Ну, товарищи, вы поняли.
  • Она просто достойна большего
    24.04.2025
    Ничего вы не понимаете
  • Она хотелы бы жить на Манхеттоне, но дома мужичок инвалид
    24.04.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра24

Чаму закрыўся гарналыжны комплекс «Лагойск»5

Больш за 70% людзей у Астраўцы не супраць, каб у іх зрабілі могільнік радыеактыўных адкідаў — дзяржаўныя апытанні12

Зацвердзілі новыя правілы бытавога абслугоўвання

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана ўжо 80 тысяч еўра5

Коўл: Канчатковага рашэння наконт запрашэння Лукашэнкі ў ЗША няма7

У Dana Mall зрабілі велікодны гарадок

Уладальнік OnlyFans памёр у 43 гады20

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць