Усяго патроху1010

Кітаянка зрабіла больш за 100 пластычных аперацый і цяпер выглядае так

Яшчэ дваццаць гадоў таму пластычная хірургія ў Кітаі лічылася нечым ганебным. Сёння гэта цэлая індустрыя, падмацаваная ростам даходаў і ўплывам сацсетак. Кітаянка Абі Ву, якая пасля пластыкі змянілася да непазнавальнасці, ні пра што не шкадуе.

Абі Ву Abby Wu Аби Ву
Абі Ву. Скрын відэа: BBCWorldService / YouTube

Як піша ВВС, Абі Ву (Abby Wu) было ўсяго 14 гадоў, калі яна ўпершыню зрабіла касметычную аперацыю. Пасля гарманальнай тэрапіі, звязанай з хваробай, яе вага за два месяцы павялічылася з 42 да 62 кілаграмаў. Гэта не засталося незаўважаным для яе педагога па акцёрскім майстэрстве, які паставіў умову: каб працягваць навучанне, яна павінна хутка пахудзець.

Маці павяла дачку на ліпасакцыю — выдаліць тлушч з жывата і ног. Аперацыя аказалася траўматычнай. Абі зрабілі толькі частковую анестэзію, і яна заставалася ў прытомнасці.

«Я бачыла, колькі тлушчу з мяне выдалілі і колькі крыві страціла», — згадвае жанчына.

Абі Ву Abby Wu Аби Ву
Абі Ву ў 14 гадоў. Фота: ВВС

Сёння Абі 35 гадоў, і яна ўжо перанесла больш за 100 касметычных працэдур, выдаткаваўшы каля 500 тысяч даляраў.

Яна стала саўладальніцай клінікі прыгажосці ў цэнтры Пекіна і — адным з самых пазнавальных твараў кітайскага буму пластычнай хірургіі.

Але гэты шлях пакінуў фізічныя наступствы. У сваёй раскошнай двухузроўневай кватэры ў Пекіне Абі сядзіць перад люстэркам і акуратна маскіруе сінякі пасля чарговай ін’екцыі для змяншэння аб’ёму твару. Такую працэдуру яна праходзіць штомесяц пасля трох аперацый па рэдукцыі ніжняй сківіцы, калі было выдалена занадта шмат косткі.

Аднак яна настойвае: ні пра што не шкадуе і лічыць, што яе маці тады зрабіла правільны выбар:

«Аперацыя спрацавала. Я стала больш упэўненай, больш шчаслівай з кожным днём. Думаю, мама прыняла правільнае рашэнне».

Бум касметычнай медыцыны

Штогод у Кітаі каля 20 мільёнаў чалавек робяць касметычныя працэдуры. 80% з іх — жанчыны, сярэдні ўзрост — 25 гадоў. Раней ідэалам лічыліся рысы з элементамі заходняй, карэйскай і анімэ-эстэтыкі: двайное павека, вузкі твар, выступаючы нос.

Сёння ўсё часцей праводзяцца незвычайныя і нават дзіўныя працэдуры, каб адпавядаць новым стандартам «экраннай прыгажосці»:

  • Ботакс колюць за вушы, каб нахіліць іх наперад — гэта візуальна звужае твар.
  • Аперацыі на ніжніх веках надаюць вачам наіўны, дзіцячы выгляд, як у гераінь анімэ.
  • Скарачаюць верхнюю губу, каб зменшыць адлегласць да носа — лічыцца, што гэта «амалоджвае».

Але галоўнае — усё гэта разлічана на тое, як твар выглядае на экране, а не ў рэальным жыцці. 

Алгарытмы прыгажосці

У Кітаі хутка набіраюць папулярнасць дадаткі для пластычнай хірургіі, такія як SoYoung і GengMei. Яны прапануюць алгарытмічны аналіз «недахопаў твару»: карыстальнік загружае фота, а праграма скануе яго і выдае спіс рэкамендаваных аперацый, а таксама бліжэйшыя клінікі. За кожную праведзеную працэдуру сэрвіс атрымлівае камісію.

Скрын відэа: BBCWorldService / YouTube

Гэтыя платформы таксама працуюць як сацыяльныя сеткі: карыстальнікі выкладваюць фота «да і пасля», вядуць дзённікі аперацый, раяцца з «суперкарыстальнікамі».

Абі Ву, якая зрабіла больш за сотню аперацый, дакументавала кожны крок у сацсетках і далучылася да SoYoung адразу пасля яго запуску.

І нават пасля ўсіх гэтых змен калі Абі скануе твар праз функцыю «чароўнае люстэрка», дадатак працягвае знаходзіць «заганы» і прапаноўваць новыя працэдуры: «Мяшкі пад вачыма… павялічыць падбародак… звузіць нос…»

Абі толькі ўсміхаецца: «Нос? Я ж ужо яго рабіла».

Сістэма не пакідае месца для пачуцця завершанасці: нават тыя, хто нібыта дасягнуў ідэалу, зноў і зноў атрымліваюць прапановы таго, што «трэба паправіць».

Цана прыгажосці

Рэзкі рост індустрыі прывёў да з’яўлення дзясяткаў тысяч нелегальных клінік і спецыялістаў без ліцэнзіі. Паводле звестак iResearch, на 2019 год у Кітаі дзейнічала каля 80 000 нелегальных медустаноў, а 100 000 чалавек працавалі без адпаведнай кваліфікацыі. У выніку — сотні няўдалых аперацый з ускладненнямі штодня.

Адна з пацярпелых — 28-гадовая Юэ Юэ (Yue Yue), якая ў 2020 годзе зрабіла ін’екцыі калагену ў клініцы знаёмай, якая не мела ліцэнзіі. Філеры зацвярдзелі, і, паводле яе слоў, «скура адчувалася, быццам пад ёй бетон».

Спробы выправіць сітуацыю ў іншых клініках толькі пагоршылі стан: адна пашкодзіла яе ўласныя тканкі, другая пакінула шнары. Зараз яна праходзіць лячэнне ў ліцэнзаванага хірурга і перанесла ўжо тры аднаўленчыя аперацыі, але частка пашкоджанняў незваротная.

Гао Лю Gao Liu
Актрыса Гао Лю пасля няўдалай аперацыі. Скрын відэа: BBCWorldService / YouTube

Некаторыя легальныя клінікі таксама парушаюць правілы. У 2020 годзе актрыса Гао Лю (Gao Liu) пацярпела падчас няўдалай аперацыі ў клініцы She's Times: кончык яе носа пачарнеў і адмёр. Пасля скандалу клініку закрылі, доктара адхілілі ад практыкі на паўгода. Але перад гэтым па тым самым адрасе была зарэгістраваная новая клініка.

Пластычная хірургія ў Кітаі — больш не проста медыцынская паслуга. Яна стала часткай эканомікі, культуры і алгарытмаў. Твар — больш не адлюстраванне асобы, а праект, які бясконца дапрацоўваецца, рэдагуецца і прадаецца.

Каментары10

  • гадоў у 50
    24.04.2025
    калі дажыве
    будзе выглядаць як майкл джэксан напрыканцы.
  • Беларус
    24.04.2025
    Кітайская цывілізацыя, безумоўна, перамагае. Але чамусьці імкнецца быць усё ж "больш заходняй, чым сам Захад". З еўрапейскай, вядома, зьнешнасьцю. Як у капіраваньні аўтамабіляў, гэтак і дзяўчат. А ўсяго толькі варта было зьмяціць настаўніка акторскага майстэрства...
  • Со Бок
    24.04.2025
    >заставалася пры свядомасці. ---- заставалася ў прытомнасціі.
    >пазнавальных асобаў
    асоба (пра чалавека) ж. Р асобы, ДМ асобе, асобу, асобай (-аю);
    мн. асобы, РВ асоб, асобам, асобамі, асобах;
    (граматычная катэгорыя) ж. Р асобы, ДМ асобе, асобу, асобай (-аю)

Цяпер чытаюць

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму5

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы скасоўваюць тэрміны разгляду заяў на міжнародную абарону1

Згарэў шэдэўр народнай архітэктуры Палесся — царква ў Сцяпанках. Яна засталася на фотах «Нашай Нівы»

Германія прыпыніла выдачу гуманітарных віз. Іх атрымлівалі і беларусы6

Згарэла адна з культавых «сініх цэркваў» Берасцейшчыны6

Святлана і Сяргей Ціханоўскія возьмуць удзел у акцыі ў падтрымку Украіны ў Вільні8

На выездзе з Мінска ДТЗ, фура перакрыла некалькі палос. Рух ускладнены

У барацьбу з дармаедамі ўключыліся ваенкаматы. Прычым выклікаюць нават тых, хто працуе3

Лукашэнка пра забарону на ўезд у Эстонію: Ніколі не быў там7

Засталося два тыдні, каб падаць заяўку на тры прэстыжныя праграмы навучання і прафесійнага развіцця ў ЗША

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму5

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць