Літаратура

Выдавецтва «Янушкевіч» купіла правы на выданне двух важных твораў

Па-беларуску маюць выйсці легендарны раман нобелеўскага лаўрэата Гюнтэра Граса «Бляшчаны барабан» і зусім свежы ды актуальны твор польскага пісьменніка Шчэпана Твардаха «Нуль», які пабачыў свет у арыгінале 26 лютага 2025 года. Пра набыццё правоў на гэтыя выданні паведаміла выдавецтва «Янушкевіч».

Перамовы з праваўладальнікамі пра выданне Гюнтэра Граса доўжыліся амаль год. Цяпер перакладчык Сяргей Матырка ўжо працуе над тэкстам «Бляшчанага барабана». Гэты твор у свой час перакуліў пасляваенную нямецкую літаратуру і дагэтуль не страціў актуальнасці. Гісторыя пра тое, як маўчаць, калі трэба гаварыць, і гаварыць, калі ніхто не слухае.

Раман «Нуль» Шчэпана Твардаха пра вайну ва Украіне — гэта не кніга пра подзвігі і героіку, а пра трывожнае чаканне, бруд, страх і лінію фронту, што перасякае чалавечае жыццё. Над перакладам працуе Кацярына Маціеўская.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову77

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць