Свет44

Францыя і Вялікабрытанія адправяць ва Украіну сумесную вайсковую місію

Францыя і Вялікабрытанія адправяць ва Украіну вайсковую місію, якая зоймецца ўзмацненнем УСУ, паведаміў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Паводле яго слоў, мэтай гэтага кроку будзе распрацоўка фармату арміі «заўтрашняга дня», уключаючы яе марскі складнік, піша The Moscow Times.

Прэм'ер Вялікабрытаніі Кір Стармер і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Фота: Tom Nicholson/Getty Images

«Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі [Кір Стармер] і я ўпаўнаважылі начальнікаў нашых вайсковых штабоў, каб франка-брытанская каманда накіравалася ва Украіну ўжо найбліжэйшымі днямі і пачала цесна працаваць з нашымі ўкраінскімі партнёрамі, якія таксама ўхвалілі гэты механізм», — сказаў Макрон пасля сустрэчы з еўрапейскімі калегамі на саміце ў Парыжы, паведамляе BFM.

Ён дадаў, што іншыя краіны з «кааліцыі ахвотных», да якой далучылася 31 краіна, таксама працягваюць працаваць над адпраўкай ва Украіну «сіл стрымлівання» ад паўторнага нападу.

Гаворка ідзе пра міратворцаў, місія якіх павінна пачацца пасля заканчэння вайны з Расіяй. Войскі могуць размясціць у цэнтральнай і заходняй частках Украіны, а таксама ўздоўж Дняпра, паведаміла крыніца агенцтва AP. Раней Макрон называў канкрэтныя гарады — Кіеў, Адэсу і Львоў. На самой лініі баявога судакранання міратворцаў не будзе.

Па выніках саміту Эмануэль Макрон таксама заявіў, што саюзнікі пагадзіліся захаваць усе санкцыі супраць Расіі і працягваць аказваць ціск на ценявы флот Крамля, які той выкарыстоўвае для экспарту нафты ў абыход абмежаванняў. Акрамя таго, на працягу найбліжэйшых трох тыдняў краіны-партнёры падрыхтуюць прапановы па маніторынгу выканання рэжыму спынення агню ва Украіне.

Макрон падкрэсліў, што Расія не павінна дыктаваць умовы мірнай дамовы. Раней ён адзначаў, што саюзнікі не будуць браць пад увагу меркаванне прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна адносна размяшчэння міратворцаў ва Украіне, бо гэта суверэнная справа апошняй. У Крамлі называлі такі сцэнар непрымальным, а расійскі МЗС папярэджваў, што гэта можа прывесці да прамога сутыкнення НАТА і Расіі, нават калі гэтыя сілы будуць разгорнутыя пад нацыянальнымі сцягамі.

У сваю чаргу кіраўнік урада Вялікабрытаніі Кір Стармер заявіў пасля перамоў з Макронам, што калі б Вялікабрытанія накіравала войскі ва Украіну ў якасці «падмацавання», то такое рашэнне павінен быў бы ўхваліць парламент краіны.

«Мая даўняя пазіцыя заключаецца ў тым, што калі мы будзем разгортваць войскі па любым сцэнарыі на доўгатэрміновай аснове, то, вядома, парламент павінен мець права голасу ў гэтым пытанні», — сказаў ён.

Каментары4

  • цікава
    27.03.2025
    "сілы стрымлівання ад паўторнага нападу"... "баявога судакранання міратворцаў не будзе"
    А мне дужа цікава, як гэтыя сілы стрымлівацімуць расейцаў ад паўторнага нападу "без баявога судакранання"? Паўмільёна (ці нават больш) расейцаў убачаць 10 тысяч міратворцаў, спалохаюцца, пакідаюць зброю і тэхніку ды ўцякуць назад у Расею?
  • Сапраўдны беларус
    28.03.2025
    Дай Бог дажыць да гэтага шчасьлівага дня.
  • Австрияк
    28.03.2025
    цікава, да это очередное евробалабольство. там все давно уже заыбли как действовать и могут только говорить.
    Очередная провальная попытка найти себе место за столом переговоров, куда их не позвали США с рашкой. Велкиобритания и Франция не могут смириться с этим, но по факту сдеать ничего не могут, остается заявлять к сожалению только

Цяпер чытаюць

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы5

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Беларусі трэба ваенная мабілізацыя, каб утрымаць эканоміку краіны ў складанай міжнароднай абстаноўцы20

Памёр першы хакеіст з Беларусі ў НХЛ1

«Таксіст меў рацыю». Маладыя прадпрымальнікі расказалі, што тармозіць іх невялікія бізнэсы2

Распаўсюджваецца новы небяспечны наркотык. Ён ужо дайшоў да краін Балтыі9

Сайт «Люстэрка» атакуюць другі дзень з-за артыкула, што Офіс Ціханоўскай прапанаваў круглы стол з Лукашэнкам16

Лукашэнка заявіў пра патрэбу паляпшэння адносін з Захадам «для разбору завалаў», якія «перашкаджаюць нашай працы на сусветных рынках»26

На скрыжаванні Багдановіча і Машэрава ў Мінску зменяць схему арганізацыі руху

У Мінску хочуць назваць вуліцу імем кадэбіста «Нірваны» Федасюка, які загінуў у перастрэлцы ў кватэры Зельцара24

Прэм'ер Літвы Палуцкас падаў у адстаўку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы5

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць