У чацвер а 11-й гадзіны кіроўца пасажырскага аўтобуса МАЗ на вуліцы Віленскай здзейсніў наезд на падлетка, што пераходзіў дарогу па абазначаным нерэгуляваным пешаходным пераходзе

Фота: Міліцыя Міншчыны
Кіроўца прымяніў экстранае тармажэнне, у выніку чаго ў аўтобусе ўпалі трое пасажырак — 68-гадовая, 64-гадовая і яшчэ адна 68-гадовая жанчыны.
У выніку дарожна-транспартнага здарэння 68-гадовую жанчыну-пасажырку з атрыманымі траўмамі шпіталізавалі, астатнім пацярпелым аказалі медыцынскую дапамогу і адпусцілі дадому, паведамляе «Міліцыя Міншчыны»
Каментары