Вайна99

Зяленскі: Пуцін ніяк не можа змірыцца з тым, што трэба перастаць забіваць

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў масаваную расійскую атаку, у выніку якой загінула чатырохгадовая дзяўчынка, ёсць іншыя ахвяры, разбураецца энергетыка і іншая крытычная інфраструктура краіны.

«З ночы працягваецца масаваны расійскі ўдар па Украіне, перш за ўсё па нашай энергетыцы, па цывільнай інфраструктуры, літаральна па ўсёй інфраструктуры жыцця. Было ўжо больш за 650 дронаў, і значная частка — гэта «шахеды». Больш за тры дзясяткі ракет», — сказаў Зяленскі. 

На гэты момант на большай частцы тэрыторыі Украіны захоўваецца рэжым паветраных трывог. На Кіеўшчыне ад удару расійскага дрона загінула жанчына. Вядома пра загінулага чалавека на Хмяльніччыне. На Жытоміраўшчыне загінула чатырохгадовае дзіця — расійскі дрон трапіў у жылы дом.

Агулам пад ударам былі ўжо як мінімум 13 абласцей. 

«Гэты расійскі ўдар надзвычай ясна сігналізуе пра расійскія прыярытэты. Удар перад Калядамі, калі людзі хочуць пабыць проста са сваімі роднымі, дома, у бяспецы. Удар фактычна ў разгар перамоў, якія вядуцца, каб закончыць гэтую вайну.

Пуцін ніяк не можа змірыцца з тым, што трэба спыніць забойствы. І гэта азначае, што свет цісне на Расію недастаткова. Зараз трэба рэагаваць. Трэба даціскаць Расію да міру і гарантаванай бяспекі», — кажа Зяленскі. 

Ён гаворыць, што нельга не забываць, што кожны дзень — і ў будні, і ў святы — Украіна абараняе жыццё людзей.

«СПА для Украіны, фінансаванне на закупку зброі, пастаўкі энергетычнага абсталявання — усё гэта працэсы, якія не сыходзяць на выходныя», — дадаў ён.

Прэзідэнт Украіны падзякаваў усім, хто дапамагае Украіне.

Каментары9

  • Меркаванне
    23.12.2025
    Спадар Зяленскі канешне кажа слушныя рэчы. Але забываецца пра тое, што Украіна таксама атакуе нафтавую інфраструктуру Расіі і робіць гэта ў тым ліку з выкарыстаннем тэрыторый іншых дзяржаў. Яны канешне маюць на гэта маральнае права, але тады не трэба здзіўляцца таму факту, што Расія працягвае даўбіць па інфраструктуры Украіны. Аналітыкі даўно ўказвалі на тое, што калі Украіна не спыніць атакі на танкеры, то прыляціць па порце Адэса, так і адбылося
  • Filipp
    23.12.2025
    "Трэба даціскаць Расію да міру і гарантаванай бяспекі», — кажа Зяленскі. "©
    Усё так, вы ціснеце на яго, каб атрымаць лепшыя для сябе ўмовы міру, а ён цісне на вас, каб атрымаць лепшае для сябе.
    Хто каго дажме, той і пераможа.
  • На войне, как на войне
    23.12.2025
    Украинский еврей или еврейский украинец, а генерал был не в курсе, что военных на войне убивают?

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць