Грамадства2828

У Гродне Палац тэкстыльшчыкаў ператварылі ў Рэйхстаг

Такую гістарычную рэканструкцыю ў Гродне пакажуць упершыню. Ролю нямецкага будынка сыграе ДК Тэкстыльшчыкаў.

Дэталі таго, што ўбачаць гродзенцы і госці горада 4 мая на плошчы Савецкай, распавёў «Гродзенскай праўдзе» старшыня аблвыканкама Юрый Караеў.

Паводле яго слоў, ролю салдат Чырвонай Арміі і нямецкай сыграюць вайскоўцы і ўдзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі. Чакаецца больш за сто ўдзельнікаў, а таксама паўтара дзясятка ваеннай тэхнікі таго часу.

Удзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі прывязуць аўтэнтычную форму і зброю, будзе і тэхніка таго часу, уключаючы танк Т-34, нямецкі бронетранспарцёр.

Гродзенскі дом культуры «загрыміравалі» пад Рэйхстаг, на ім узвядуць купал, над якім у канцы 20-хвіліннай рэканструкцыі падымуць чырвоны сцяг.

Як распавёў гродзенскі губернатар Юрый Караеў, «глыбокім па сэнсе будзе і эпізод з палявымі кухнямі». 

— Нашы палявыя кухні будуць карміць мірных жыхароў, якія выйшлі з руінаў будынка — немак, дзяцей — нашай савецкай кашай. Гэта акт гуманізму: мы не забівалі, не гвалтавалі, у адрозненне ад таго, што яны зрабілі з намі, — распавёў Юрый Караеў.

Ці будуць паліць у канцы гродзенскі «рэйхстаг», не паведамляецца. 

Каментары28

  • .
    03.05.2025
    Ролю фюрэра сыграе Караеў. Да канца.
  • даведка
    03.05.2025
    Караев сам кого будет играть во время этого штурма дворца Кантарию или Мухтара?
  • даведка
    03.05.2025
    Акт о капитуляции Германии будут подписывать в генконсульстве России в Гродно?!

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць