Свет11

Сям’я ў Іспаніі амаль чатыры гады не выходзіла з дому, баючыся кавіду

У іспанскім горадзе Аўеда паліцыя выявіла надзвычайны выпадак хатняй ізаляцыі: 53-гадовы немец Крысціян трымаў сваю жонку і трох непаўналетніх дзяцей, 8 і 10 гадоў, закрытымі ў доме амаль чатыры гады, апраўдваючы гэта аховай ад свету пасля кавіду.

Сям’я жыла ў арандаваным доме ў сельскай мясцовасці на ўскрайку Аўедо. Сям’я пераехала туды ў снежні 2021 года, і з таго часу дзеці не наведвалі школу і не мелі кантакту з навакольным светам.

Суседзі нават не ведалі, што дом заселены.

Паліцыя пачала расследаванне пасля таго, як адна з суседак заўважыла дзяцей у акне і паведаміла пра гэта ўладам. Дзверы ў дом адчыняліся толькі для атрымання пакетаў з прадуктамі, якія дастаўлялі кур’еры. Гэта выклікала падазрэнні, і паліцыя атрымала ордар на агляд дома.

Падчас агляду 28 красавіка 2025 года ў доме былі знойдзены двое дзяцей ва ўзросце 8 і 10 гадоў, якія насілі па тры маскі і падгузнікі. Маці сцвярджала, што гэта «для прафілактыкі».

Дзеці былі ў стане занядбанасці, зношаная вопратка і абутак. Яны былі пазбаўлены кантакту з іншымі людзьмі, не наведвалі школу і нават не выходзілі ў сад.

Бацькі працягвалі жорсткую ізаляцыю, нават калі ўсе каранцінныя меры ў Іспаніі ўжо даўно былі зняты. Бацька выходзіў толькі да варот, заўсёды ў масцы, каб забраць ежу і пошту.

Сям’я не была зарэгістравана ў мясцовых уладах: толькі Крысціян меў афіцыйны статус у Іспаніі, у той час як жонка і дзеці не мелі ніякіх дакументаў.

Дзеці былі перададзены пад апеку сацыяльных службаў, а бацькі былі арыштаваны і чакаюць судовага разгляду па абвінавачваннях у жорсткім абыходжанні з дзецьмі і незаконным утрыманні іх у ізаляцыі.

Каментары1

  • бач якія
    04.05.2025
    А пяць год назад ўсё тое самае было легальна і правільна.

Цяпер чытаюць

З 1 верасня ў школах забароняць тэлефоны9

З 1 верасня ў школах забароняць тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус трапіў у рабства ў Дагестане. Калі ўцёк, трапіў на вайну — а цяпер ва ўкраінскі палон7

Беларус прывёз у Бразілію сала, каўбасу і жукоў у сотах мёду4

Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан17

У парку Чалюскінцаў адпраўляюць на звалку аналаг легендарнага атракцыёна «Супер-8»1

Былы чыноўнік з Бабруйска пайшоў на вайну за Расію. Паміж кантрактам і смерцю прайшло 20 дзён16

Трамп апублікаваў згенераванае ФОТА сябе ў ролі Папы14

Доктар Мартаў расказаў, за што сябе ненавідзеў на працы12

«Байсол» маёй эвакуацыяй не займаўся». Два палітвязні выказалі прэтэнзіі Стрыжаку, той адказаў9

Стала вядома, куды ўладкаваўся кіраўнік Калінкавіч, які ў 2022 годзе сустракаў расійскіх вайскоўцаў з хлебам-соллю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 верасня ў школах забароняць тэлефоны9

З 1 верасня ў школах забароняць тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць