З Беларусі ў Шры-Ланку дэпартаваны замежнік, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку
Супрацоўнікі органаў унутраных спраў Беларусі па запыце Інтэрпола затрымалі на тэрыторыі нашай дзяржавы замежніка, які адшукваецца за здзяйсненне шэрагу цяжкіх злачынстваў, паведаміў МУС.

36-гадовы ланкіец знаходзіўся ў міжнародным вышуку за саўдзел у забойстве двух чалавек на тэрыторыі Шры-Ланкі, прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў чатыром асобам з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі, а таксама незаконнае захоўванне агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў.
Яго затрымалі ў Мінску. Па выніках праверкі прынята рашэнне аб яго дэпартацыі ў Шры-Ланку. Працэдура перадачы адбылася ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск».
Каментары