Свет

У Румыніі зноў праходзяць прэзідэнцкія выбары. Першая спроба не ўдалася з-за падазрэнняў аб расійскім умяшанні

4 траўня ў Румыніі праходзіць першы тур прэзідэнцкіх выбараў. Гэта другая спроба краіны абраць прэзідэнта, пасля таго як у лістападзе мінулага года Канстытуцыйны суд адмяніў вынікі гонкі, у якой перамагаў прарасійскі кандыдат Кэлін Джарджэску.

4 траўня ў Румыніі праходзіць першы тур прэзідэнцкіх выбараў. Фота: AP Photo / Vadim Ghirda

Улады Румыніі сцвярджаюць, што маюць разведдадзеныя, якія пацвярджаюць умяшанне замежных дзяржаў, у прыватнасці Расіі, у ход папярэдніх выбараў.

Румынская разведка заявіла, што краіна з'яўляецца аб'ектам «агрэсіўных» гібрыдных дзеянняў Расіі, у тым ліку кібератакі, уцечкі інфармацыі і дыверсіі.

На гэты раз у выбарах удзельнічаюць 11 зарэгістраваных кандыдатаў (чацвёра незалежныя). Мінулым разам прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду было 13.

У адсутнасць Кэліна Джарджэску, прэзідэнцкія выбары 4 траўня набылі тыповы для Еўропы характар.

Апытанні грамадскай думкі ставяць на першае месцы Джорджэ Сіміёна, старшыню правага і нацыяналістычнага Альянса за яднанне румынаў (Alianța pentru Unirea Românilor). 

38-гадовы Сіміён, які адносна нядаўна з'явіўся на палітычнай арэне, выступае за аб'яднанне Румыніі і Малдовы. У астатнім ягоныя палітычныя погляды блізкія да тых, якіх трымаюцца Джорджа Мелоні і «Альтэрнатыва для Германіі». Тэмай ягонай магістарскай працы былі «Злачынствы камуністычнага рэжыму».

За выхад у другі тур змагаюцца таксама два правацэнтрыскія кандыдаты. Гэта Крын Антанеску і Нікушор Дан.

Кансерватара Антанеску падтрымлівае ўрадавая кааліцыя, што складаецца з левацэнтрыстаў сацыял-дэмакратаў, правацэнтрыстаў з кансерватыўнай Нацыянал-ліберальнай партыі (НЛП) і партыі венгерскай нацыянальнай меншасці. 65-гадовы Антанеску раней уваходзіў у НЛП і быў спікерам Сената, ён правераная фігура на румынскім палітычным полі.

55-гадовы Дан — прымар, гэта значыць мэр сталіцы краіны, Бухарэста. Дан раней узначальваў ліберальны Саюз за ўратаванне Румыніі (СУР), аднак на выбары ідзе як незалежны і антымэйнстрымавы кандыдат.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам

Усе навіны →
Усе навіны

Былы дэпутат Вярхоўнай Рады Алег Цароў, якога завочна асудзіла і шукае Украіна, наведаў Беларусь8

Церцель заявіў пра ліквідацыю «сеткі», якая праслухоўвала пілотаў8

«Я ўсё роўна буду ваяваць за Украіну». Гісторыя 18‑гадовага сваяка Ціханоўскай, якога затрымалі за спробу ўступіць ва УСУ21

Церцель: Паміж Беларуссю і Польшчай ідзе дыялог, мы дасягнём выніку11

Зяленскі: Мірны план могуць вынесці на рэферэндум4

Што за прэпарат для пахудзення хацеў Лукашэнка ад амерыканцаў?13

Хрэнін расказаў Лукашэнку пра заступленне на баявое дзяжурства «Арэшніка»2

Лукашэнка прыняў з дакладам Церцеля, абмяркоўвалі «новыя прапановы ЗША»2

Дзяўчына купіла беларускі камамбер, а ён на талерцы расцёкся. Вытворца адказаў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць