Грамадства99

Адзін з 14 памілаваных — паляк Хуберт Мруз, асуджаны за наркотыкі

У яго справе няма палітыкі, але Польшча змагла дастаць свайго грамадзяніна з беларускай турмы.

Хуберт Мруз

У ліку 14 чалавек, памілаваных Аляксандрам Лукашэнкам у дзень прыезду, быў грамадзянін Польшчы Хуберт Мруз. Яго гісторыя не мае нічога агульнага з палітычнымі ці шпіёнскімі гісторыямі.

На радзіме хлопец працаваў на будоўлі, на складзе крамы, быў кур’ерам.

Год назад ён паехаў у Брэст вырваць зуб — бо гэта ўдвая танней, чым у Польшчы.

На мяжы ў Мруза знайшлі ў кішэні марыхуану і амфетаміны, якія ён забыў дастаць. Рэч у тым, што Хуберт спажываў наркотыкі 14 гадоў, лячыўся ў клініцы — але марна.

За спробу кантрабанды наркотыкаў ён атрымаў каля пяці гадоў зняволення.

У маі 2025 года прапагандысты з БТ запісалі ў калоніі яго кароткі маналог пра абставіны справы.

Цяпер Мруз вярнуўся ў Польшчу.

Каментары9

  • Чаму ён?
    23.06.2025
    Лепш бы выпусцiлi сапрауднага палiтычнага, якiх насамрэч у беларускiх турмах вельмi шмат.
  • Ігар Лямеш
    23.06.2025
    Ну я так разумею:

    Почобут - беларус. Таму ён застаўся на радзіме. І на кану яго здароўе і жыццё.

    Мруз - паляк, таму радзіма яго забрала.
  • Ваш кэп
    23.06.2025
    Ігар Лямеш, контакты с Анджеем вроде есть, и он довёл свою позицию.
    Депортация или тюрьма — это так себе выбор.
    Кто-то принял другое решение.

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі27

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

Дачка Уладзіміра Усера назвала прычыну яго смерці17

Беларуска набыла сталінку ў дачкі Янкі Брыля і паказала, як яе перарабіла ФОТЫ9

Ціханоўская і Латушка ў Варшаве ўсклалі вянкі разам з Наўроцкім і Наўседам14

У Дзяржынску лавілі казулю, якая прыбегла на двор дзіцячага цэнтра ВІДЭА1

У гістарычнага будынка з Глыбокага нарэшце з'явіўся гаспадар1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі27

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць