Грамадства1717

Франак Вячорка пра Ціханоўскага і іншых вызваленых: Спісы мяняліся ў самы апошні момант

Пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта ЗША Кітам Келагам з турмаў вызвалілі 14 палітычных вязняў, у тым ліку і прэтэндэнта ў кандыдаты на выбарах 2020-га Сяргея Ціханоўскага, мужа лідаркі беларускіх дэмсілаў. «Люстэрка» паразмаўляла са старэйшым дарадцам Ціханоўскай Франакам Вячоркам пра ролю Офіса ў гэтым працэсе.

Франак Вячорка разам з палітвязнем Кірылам Балахонавым у Вільні. Фота: Офіс Ціханоўскай 

— На якую колькасць вызваленых вы разлічвалі?

— На 10-20 чалавек. Але не было ніякай канкрэтыкі і дэталяў. Спісы мяняліся ў самы апошні момант. Тое, каго менавіта выпусцяць, залежыць ад рашэння Мінска, якое прымаецца ў апошнюю хвіліну.

Мы, вядома, рыхтаваліся да таго, што вызваленне будзе. Абмяркоўвалі гэта і настойвалі, каб гэта былі знакавыя імёны, журналісты. Але атрымалася як атрымалася. Трэба працягваць змагацца далей.

— А калі вы даведаліся, што Ціханоўскі ў спісе?

— Гэта здавалася настолькі нерэалістычным, што, у прынцыпе, да ўчорашняга дня (ну, можа, заўчарашняга) пытанне вызвалення Ціханоўскага нават не абмяркоўвалася. Але ў выніку тыя людзі, вызвалення якіх мы чакалі, так і не былі выпушчаныя. Напрыклад, я чакаў, што вызваляць Ігара Лосіка, я нават прыйшоў сустракаць усіх у футболцы з яго партрэтам.

— Каго вы яшчэ прапаноўвалі вызваліць?

— Мы заўсёды прапануем вызваліць усіх палітычных зняволеных. Але вырашае рэжым, на жаль. У гэты раз вызвалялі ў асноўным тых, хто звязаны з іншымі краінамі: альбо мае падвойнае грамадзянства, альбо працаваў з замежнымі медыя. Мы заўсёды разлічваем на большае, а атрымліваецца заўсёды менш. Рэжым перапісвае правілы ў апошні момант.

— Вы сказалі, што даведаліся пра запланаванае вызваленне Сяргея Ціханоўскага ўчора-пазаўчора. Якой была рэакцыя Святланы?

— Я б не сказаў, што мы «ведалі». Мы пачалі абмяркоўваць гэта як магчымы сцэнар. Таму што сталі з'яўляцца пэўныя сігналы. У гэта, вядома, не верылася. Святлана вельмі перажывала, гэта было вельмі хвалююча для яе.

А сёння, калі Сяргей патэлефанаваў з мяжы… Не ведаю, ці можна пра гэта казаць. Святлана не магла паверыць і расплакалася… Гэта быў вельмі шчымлівы момант. А потым, праз пару гадзін, яны ўжо сустрэліся ў Вільні.

— Якія былі першыя эмоцыі і думкі падчас сустрэчы?

— Першае, пра што я падумаў: «Такое адчуванне, што Сяргей страціў палову сваёй вагі». Але гэта той жа самы Сяргей. Сам ён адзначыў, што развучыўся гаварыць за пяць гадоў ізаляцыі. Але потым стаў жартаваць і сказаў амерыканцам: «You, Americans, made my day!»(«Вы, амерыканцы, зрабілі мой дзень», — Заўв.рэд.). Ён з тымі ж гумарам і пазітывам, якія так натхнялі людзей. Гэта тая сіла, якая важная і патрэбная. І важна, што ён на волі.

— Як вы бачыце далейшае развіццё Офіса Ціханоўскай? Сяргей інтэгруецца ў вашу працу?

— Заўтра (гаворка пра 22 чэрвеня. — Заўв. рэд.) будзе прэс-канферэнцыя, на якой Сяргей і Святлана самі пра гэта раскажуць. Але я думаю, што калі ён захоча далучыцца да працы Офіса і палітычных структур, то для яго адчыненыя ўсе дзверы. І ў Офіс, і ў Кабінет, і ў Каардынацыйную раду — усюды, дзе ён будзе гатовы працаваць. Сяргей натхняе многіх людзей. У яго ёсць моцныя энергія і харызма.

Цяпер яму трэба прыйсці ў сябе, увайсці ў распарадак дня, зразумець, што адбываецца ў свеце. Але я вельмі спадзяюся, што ён працягне і грамадскую, і медыйную працу. Мы ўсе памятаем, што ён быў ютуберам, а нам вельмі не хапае такіх моцных нацыянальных ютубераў, якім быў Ціханоўскі. Я думаю, ён будзе рабіць усё тое самае, што і рабіў раней.

— Акрамя вызвалення палітвязняў, вам вядома пра нейкія іншыя палітычныя вынікі візіту Келага і яго сустрэчы з Лукашэнкам?

— Мы сёння не бачыліся непасрэдна з Келагам. Але сустракаліся са Крыстаферам Смітам (намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША. — Заўв. рэд.) і іншымі членамі дэлегацыі, якія былі ў Мінску. Нам вядома толькі пра частку, якая тычыцца палітвязняў. Пра іншыя вынікі сустрэчы з Лукашэнкам нам невядома. Не ведаю таксама, ці абмяркоўвалася нешта па Украіне. Але палітвязні былі ў фокусе, і гэта самае важнае. Асобна хачу сказаць, што мы вельмі ўдзячныя амерыканцам, у тым ліку Дональду Трампу, Дзярждэпартаменту, сенатарам і кангрэсменам.

Каментары17

  • Васіль
    21.06.2025
    Нават чытаць не хачу. "Ведалі" яны, "настойвалі"....
  • Цікаўныя
    21.06.2025
    А куды падзелася Красуліна? Чаму мы ўвесь дзень аднаго канспіролага бачым на гэтых старонках толькі?
  • Filipp
    21.06.2025
    — А калі вы даведаліся, што Ціханоўскі ў спісе?

    — Гэта здавалася настолькі нерэалістычным, што, у прынцыпе, да ўчорашняга дня (ну, можа, заўчарашняга) пытанне вызвалення Ціханоўскага нават не абмяркоўвалася©
    Як бачым, ніякага дачынення да вызвалення Сяргея офіс не мае, гэта выключна дамова рэжыма і Келага.

Цяпер чытаюць

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары12

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары

Усе навіны →
Усе навіны

«Яны што, верталёт прэзідэнта саб’юць?!» Лукашэнка пра намер Еўропы збіваць расійскія самалёты над сваёй тэрыторыяй33

НАСА адправіць астранаўтаў у самы далёкі касмічны палёт у гісторыі5

Наста Краўчанка распавяла, што паклоннікі прыпісваюць ёй love story з пераможцам «Інтэрбачання»5

Суд распачаў справу аб эканамічнай неплацежаздольнасці «Белвеста»

Зяленскі: Мы будзем наносіць удары ў адказ, каб прымусіць Расію да дыпламатыі12

У Малдове праходзяць парламенцкія выбары, вызначальныя для курса краіны1

Юлія Міцкевіч пра Ціханоўскага: Турма нікога не робіць лепшым, толькі горшым32

У часе расійскай атакі ў Кіеве загінула 12‑гадовая дзяўчынка. Колькасць ахвяр дасягнула чатырох чалавек3

У Гомелі на свяце камбайн сыпаў на гасцей цукеркі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары12

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць