Свет22

«У вас ёсць 12 гадзін, каб збегчы з жонкай і дзіцем». Масад тэлефанаваў генералам КВІР падчас атакі

Падчас маштабнай атакі Ізраіля на ядзерную і ваенную інфраструктуру Ірана, ізраільская выведка правяла таемную аперацыю, падчас якой яе агенты асабіста тэлефанавалі высокапастаўленым афіцэрам Корпусу вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР). Журналісты The Washington Post атрымалі ў распараджэнне аўдыязапіс аднаго з такіх званкоў.

Ізраільскі ўдар па Тэгеране, 15 чэрвеня. Фота: AP Photo / Vahid Salemi

Паводле трох крыніц, знаёмых з аперацыяй, праз некалькі гадзін пасля таго, як 13 чэрвеня Ізраіль пачаў першую хвалю ўдараў па Іране, у выніку якіх загінулі вышэйшыя ваенныя лідары ​​і навукоўцы-ядзершчыкі, ізраільскія разведчыкі пачалі таемную кампанію запалохвання вышэйшых чыноўнікаў з відавочнай мэтай расколу і дэстабілізацыі тэакратычнага рэжыму Тэгерана.

Аўдыязапіс, атрыманы The Washington Post, прыадкрывае заслону над таемнай аперацыяй ізраільскіх спецслужбаў, накіраванай на запалохванне і дэзарганізацыю іранскага кіраўніцтва.

Людзі, звязаныя з ізраільскімі спецслужбамі, якія валодаюць персідскай мовай, тэлефанавалі высокапастаўленым іранскім чыноўнікам і папярэджвалі, што тыя будуць забітыя, калі не адмовяцца ад падтрымкі рэжыму аяталы Алі Хаменеі.

У аўдыязапісе аднаго такога званка, што апублікаваў The Washington Post, прадстаўнік ізраільскай выведкі звяртаецца да старэйшага генерала з Ісламскага рэвалюцыйнага корпуса Ірана:

«Ты маеш 12 гадзін, каб уцячы разам з жонкай і дзіцём. Іначай — ты наступны. Мы бліжэй да цябе, чым твая сонная артэрыя». Генералу было загадана запісаць відэа, у якім ён адмаўляецца ад падтрымкі іранскага ўрада, і даслаць яго праз Telegram. Паводле звестак выдання, генерал дагэтуль жывы і знаходзіцца ў Іране.

Такія папярэджанні атрымалі больш за дваццаць іранскіх чыноўнікаў.

Некаторым тэлефанавалі асабіста, іншым пакідалі паведамленні пад дзвярыма або звязваліся праз сваякоў. Ізраільскае кіраўніцтва не пракаментавала гэтыя паведамленні. Аперацыя атрымала назву «Народ як леў» і стала часткай шырокамаштабнай ваеннай і разведвальнай кампаніі, якая суправаджалася ўдарамі па ядзерных і вайсковых аб’ектах Ірана.

У першыя гадзіны атакі былі забітыя ключавыя фігуры іранскай сістэмы бяспекі і ядзернай праграмы: генералы Хасэйн Саламі, Махамад Багеры і навуковец Фарэйдун Абасі-Давані. Паводле ізраільскага агента, ён званіў з краіны, якая «дзве гадзіны таму адправіла ў пекла» гэтых людзей. 

Ізраільскі спецслужбы сцвярджаюць, што вынікам інфармацыйнага наступу стала паніка ў «другім эшалоне» іранскага кіраўніцтва.

Падабраць замену забітым высокапастаўленым асобам стала цяжка, бо патэнцыйныя кандыдаты адмаўляюцца ад прызначэння. Прадстаўнікі Захаду не зафіксавалі дэзерцірства або адкрытага пераходу на бок праціўніка, але прызнаюць, што сітуацыя ўнутры іранскай эліты нестабільная.

Каментары2

  • фашыст самы настаяшчы
    24.06.2025
    КВІР - гэта неяк звязана з Настай Базар, Пашай Джаджорай і цэлай лгбт тусоўкай?
  • Пардон
    24.06.2025
    фашыст самы настаяшчы, лгбтК. Апошняе К і ёсць КВІР, што б гэта не значыла. Дагэтуль не магу зразумець, у чым там фішка. Але сапраўды, злучэнне літар часцей сустракалася ў НН зусім не ў іранскім кантэксце.

    Хоць можна і аб'яднаць тэмы, бо КВІР, каторы корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі пераследуе КВІРаў, каторыя з лгбтК.

Цяпер чытаюць

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі23

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ адзін беларус пацярпеў у Бранскай вобласці

У Польшчы затрымалі двух кантрабандыстаў наркотыкаў з Беларусі. Ім пагражае да 30 гадоў зняволення1

Міністры абароны Расіі і Беларусі абмеркавалі неабходнасць «апераджальных дзеянняў» супраць Еўропы21

Джудзі Дэнч: Я больш не магу граць у спектаклях і фільмах ці чытаць1

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію31

Мільёны спроб узлому. Банкі, авіякампаніі, дзяржустановы па ўсім свеце адключаюць анлайн-сэрвісы праз дзіркі ў бяспецы PHP1

Ці можа Беларусь стаць дэмакратычнай пры жывым Пуціне? Карбалевіч пра страхі Лукашэнкі і тое, што будзе пасля яго17

За хабар арыштавалі кіраўніка Аршанскага мясакансервавага камбіната. Два месяцы таму ён прымаў на заводзе прэм'ера Турчына

Магчыма, узламалі «Белдзяржстрах» — даныя мільёнаў беларусаў пад пагрозай7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі23

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць