Грамадства1818

Былую беларускую журналістку з прытулкам у Чэхіі абвінавацілі ў працы на расійскую разведку

Былая беларуская журналістка Наталля Судлянкова і супрацоўнік расійскай спецслужбы ГРУ Аляксей Шаўроў дададзеныя ў чэшскі нацыянальны санкцыйны спіс. Пра гэта 2 красавіка, паведаміла Служба інфармацыйнай бяспекі Чэхіі (BIS), піша «Радыё Свабода». Раней Судлянкова атрымала ў Чэхіі прытулак, але цяпер яна павінна пакінуць краіну на працягу 30 дзён.

Наталля Судлянкова. Скрыншот з відэа

Па словах міністра замежных спраў Чэхіі Яна Ліпаўскага, Наталля Судлянкова з'яўляецца ключавым супрацоўнікам расійскай вайсковай выведкі ГРУ і на працягу многіх гадоў таемна і свядома працавала на некалькі расійскіх арганізацый у Чэшскай Рэспубліцы, піша выданне Seznam Zpravy.

Пра тое, што чэшскі ўрад дадаў беларускую журналістку Наталлю Судлянкову і супрацоўніка расійскай сакрэтнай службы ГРУ Аляксея Шаўрова ў нацыянальны санкцыйны спіс, паведаміў журналістам прэм’ер-міністр Пётр Фіяла пасля пасяджэння Кабінета міністраў.

Фіяла заявіў, што, паводле высноў Службы інфармацыйнай бяспекі (BIS), Судлянкова выконвала аперацыі ГРУ ў Чэшскай Рэспубліцы, якія ішлі непасрэдна з Масквы, а кіраваў ёй Шаўроў.

«Абедзве гэтыя асобы ўяўляюць рызыку і нават пагрозу бяспецы нашай краіны», — прыводзіць словы Фіялы Seznam Zpravy.

Паводле звестак чэшскай спецслужбы, акрамя ГРУ, Судлянкова супрацоўнічала з расійскай карпарацыяй «Расатам», Фондам падтрымкі і абароны правоў суайчыннікаў, мела дачыненне да грамадскай арганізацыі «Несмяротны полк».

«Яе дзейнасць фінансавалася непасрэдна з Расіі. За апошнія гады ёй заплацілі дзясяткі тысяч еўра ў крыптавалюце», — цытуе Ліпаўскага выданне Seznam Zpravy.

Акрамя гэтага, як паведамляецца, па даручэнні ГРУ Судлянкова арганізавала публікацыю некалькіх артыкулаў у чэшскіх СМІ, а таксама праводзіла дзейнасць на карысць расійскага алігарха Алішэра Усманава, які знаходзіцца пад санкцыямі, што таксама стала прычынай уключэння яе ў спіс.

У снежні 1999 года Наталля Судлянкова атрымала прытулак у Чэшскай Рэспубліцы, але, паводле слоў міністра ўнутраных спраў Віта Ракушана (STAN), цяпер ёй давядзецца пакінуць краіну на працягу 30 дзён. Шаўроў, паводле інфармацыі выдання Respekt, цяпер знаходзіцца ў Расійскай Федэрацыі.

Уключэнне ў чэшскі нацыянальны санкцыйны спіс азначае, што адпаведным асобам забараняецца ўезд і знаходжанне ў Чэшскай Рэспубліцы, забараняюцца любыя фінансавыя аперацыі праз чэшскія арганізацыі або замарожваюцца любыя актывы ў краіне.

У Чэхіі Судлянкова працавала галоўным рэдактарам «Праскага тэлеграфа» — рускамоўнага штотыднёвіка, які выдаваўся ў Празе. У мінулым яна таксама супрацоўнічала з Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода і з часопісамі Týden і Lidové noviny.

Палітычны прытулак Наталля Судлянкова атрымала праз пераслед у Беларусі. Там яна нібыта балатавалася ў парламент ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі, а таксама абвінавачвалася ў фінансавых злачынствах. У адным з інтэрв’ю чэшскаму тэлебачанню ў 2011 годзе Судлянкова казала: «У мяне былі некаторыя праблемы са спадаром Лукашэнкам і людзьмі з ягонай каманды. Мы не маглі заставацца на адной радзіме», — узгадвае яе словы выданне Respekt.

У 2001 годзе яе затрымалі на чэшска-нямецкай мяжы на падставе міжнароднага крымінальнага ордэра, выдадзенага ўрадам Беларусі. Але чэшскі суд адхіліў запыт Мінска, палічыўшы абвінавачванні Судлянковай неабгрунтаванымі.

Каментары18

  • Агентуру на нары
    02.04.2025
    Чаму яе высылаюць, а не арыштоўваюць?
  • ололоше
    02.04.2025
    Жора, твой зянон i есць агентура
  • барадзед
    02.04.2025
    Жора, думаеш зянон злівае па троху сваю сетку?

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура16

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура16

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць