Літоўскі прарасійскі палітык наведаў Мінск і заявіў, што ў Літве «няма легітымнага прэзідэнта»
Былы кандыдат у прэзідэнты Літвы Эдуардас Вайткус 12 мая сустрэўся з кіраўніком партыі «Белая Русь» у Мінску. Публікацыю пра гэта на «СБ. Беларусь сегодня» заўважыў Reform.

У Мінску Вайткус заявіў, што ў Літве «няма легітымнага прэзідэнта». Дзеючы прэзідэнт краіны, Гітанас Наўседа, на думку Вайткуса, быў абраны нелегітымна.
Ён лічыць, што Літва ідзе «шляхам знішчэння літоўцаў і літоўскай дзяржаўнасці».
Эдурдас Вайткус удзельнічаў і ў парламенцкіх, і ў прэзідэнцкіх выбарах 2024 года ў Літве. Ён узначаліў спіс Літоўскай народнай партыі на парламенцкіх выбарах, але партыя не пераадолела выбарчага бар'ера.
Кандыдатам у прэзідэнты Літвы палітык атрымаў значную падтрымку ў такіх рэгіёнах Літвы, як Салечнікі і Вісагінас, дзе яго перадвыбарчыя матэрыялы распаўсюджваліся на рускай мове. Яго агульны вынік — 7,31%.
Цяпер Вайткус працягвае сваю палітычную дзейнасць, спрабуючы стварыць партыю «Новая палітычная сіла».
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары
Менавіта такіх і прызначаюць на акупаваных тэрыторыях у адміністрацыю
Напэўна тутака падобны пэрсанаж