Грамадства

У Гродне супрацоўніца банка нелегальна зарабляла на валютным курсе

Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы аб прысваенні буйной сумы грошай у адным з гродзенскіх банкаў.

Як паведаміла прэс-служба Следчага камітэіа, 26-гадовая супрацоўніца аднаго з банкаў Гродна, якая адказвала за абмен валют, прысвоіла больш за 43 тысяч рублёў, выкарыстоўваючы розніцу курсаў і падробленыя чэкі.

Дзяўчына прымала наяўныя ў кліентаў, але не адразу праводзіла аперацыю ў сістэме. Замест гэтага яна чакала змены курсу, а розніцу пераводзіла сабе. Каб схаваць махінацыі, яна друкавала чэкі з агульнай базы, ствараючы бачнасць легальнай аперацыі.

Падазрэнні ўзніклі, калі кіраўніцтва заўважыла неадпаведнасці ў аперацыях. Пасля праверкі з пералікам грошай і аналізу запісаў відэаназірання крадзеж пацвердзіўся.

На допыце дзяўчына прызналася, што хацела «жыць прыгожа» — грошы ішлі на кавярні, кіно і дастаўку ежы.

У выніку ёй было выстаўлена абвінавачванне па частцы 4 артыкула 211 (прысваенне даручанай маёмасці ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Беларусі, якое прадугледжвае максімальнае пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Дзяўчына раней не прыцягвалася да крымінальнай адказнасці, на працы характарызавалася станоўча, а шкода ад яе дзеянняў была цалкам кампенсаваная.

Адзначаецца, што банк пасля гэтага выпадку зрабіў больш строгім валютны кантроль: цяпер спецыяліст можа паўторна раздрукаваць толькі чэк па апошняй праведзенай ім аперацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава13

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

На Канскім фестывалі забаранілі «голыя» сукенкі2

Кобрынскі блогер паказаў, як вырабляюцца легендарныя «Мясныя падушачкі»9

У беларуса, што некалькі дзён таму з пагоняй затрымлівалі ў цэнтры Варшавы, знайшлі кілаграмы наркотыкаў9

«Эканамічная газета» спыніла існаванне3

Маладых мазырскіх скінхэдаў з «Духа Русі» будуць судзіць за «прапаганду тэрарызму»8

ПВК «Вагнер» могуць з Афрыкі перавесці ў Беларусь10

Дорага і з гнільцой: што робіцца з бульбай у крамах пасля праверак2

Фальсіфікацыі ў даследаваннях хваробы Альцгеймера. Як вынікі прывялі не туды20

На МКАД можа з’явіцца чацвёртая паласа — для ціхаходнага транспарту і спецтэхнікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава13

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць