Свет44

Еўрасаюз выдзеліў грошы на падтрымку «Радыё Свабода»

Еўрапейскі Саюз выдзеліць 5,5 мільёна еўра на падтрымку медыяпраекта «Радыё Свабода». Пра гэта паведаміла кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Каллас.

Паводле слоў еўрачыноўніцы, гэтыя сродкі пойдуць на забеспячэнне далейшай працы СМІ ў краінах, што мяжуюць з ЕС, а таксама ў рэгіёнах Паўночнага Каўказа і Цэнтральнай Азіі. Яна падкрэсліла, што фінансаванне часовае, але Еўрасаюз спадзяецца ў будучыні дамовіцца пра доўгатэрміновую падтрымку.

У сакавіку Кая Калас ужо падымала пытанне аб пераходзе фінансавання «Радыё Свабода» пад апеку Еўрасаюза. Гэта звязана з рашэннем прэзідэнта ЗША Дональда Трампа значна скараціць бюджэт і штат федэральных агенцтваў, уключаючы Агентства ЗША па глабальных медыя, праз якое раней ішло фінансаванне радыё.

Каментары4

  • І смех і грэх
    20.05.2025
    Так неўзабаве лапідарных і з NATO выжануць.
    Лапідарны з воза - каню лягчэй.
    Ну а што такова?
    USAID табе ня трэба, WHO ня трэба, ну дык і з NATO выграбайся.
    Забаўляй пінгвінаў мытамі ды глобус на стале распісвай.
  • грэх
    21.05.2025
    І смех і грэх , Так об этом еще на первом сроке Трамп мечтал. Оставить вас убогих одних в НАТО. Посмотрим как быстро путин вам головку свернет.
  • Дарогу маладым
    21.05.2025
    Вярніце на Радыё Свабода перадачы Гурневіча.
    Карбалевіча - на пенсію. 70 гадоў ужо. Пара на пакой.

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль5

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі патануў у ванне былы намеснік міністра юстыцыі9

ЗША настойваюць, каб у новай дамове аб кантролі над ядзернымі ўзбраеннямі акрамя Расіі быў і Кітай

Ціханоўская шукае ў Варшаве касметолага і трэнера па боксе31

Трамп адкрыта выказаў падтрымку Віктару Орбану на выбарах4

Форма зборнай Гаіці выклікала сапраўдны фурор на Зімовых Алімпійскіх гульнях. Але яе ледзь не забаранілі2

Еўракамісія прадставіла прапановы па 20‑м пакеце санкцый супраць Расіі. Яго маюць прыняць да гадавіны вайны

Калеснікава падзякавала за падтрымку і кілаваты цеплыні і святла, якія яны адчула ў апошнія дні12

«Гэта ж махінацыя». Беларуска дапамагла сяброўцы зрабіць польскую візу і атрымала галаўны боль з банкам5

Франак Вячорка і Аляксандр Дабравольскі пераязджаюць у Варшаву разам з Ціханоўскай26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль5

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць