Грамадства66

Праз тры месяцы пасля знікнення Мельнікавай КР выступіла з доўгачаканай заявай

Каардынацыйная Рада апублікавала заяву, падрыхтаваную створанай у яе складзе «Працоўнай групай па рэагаванні і маніторынгу ў сувязі са знікненнем спікеркі Каардынацыйнай Рады Анжалікі Мельнікавай». 

Анжаліка Мельнікава

Насуперак магчымым чаканням, нічога новага да разумення сітуацыі з Мельнікавай, пра знікненне якой стала вядома 28 сакавіка, гэтая заява не дадае.

У ёй канстатуецца, што:

«Па стане на 20 мая 2025 года адсутнічаюць пацверджаныя звесткі аб месцазнаходжанні Анжалікі Мельнікавай. З-за недахопу доказаў і неадназначнасці наяўнай інфармацыі няма магчымасці дакладна вызначыць, што адбылося. Расследаванне працягваецца. Нацыянальная пракуратура Польшчы ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле 189 Крымінальнага кодэкса Польшчы — «Незаконнае пазбаўленне волі».

Акрамя таго, Каардынацыйная Рада звяртае ўвагу на «беспрэцэдэнтны ціск, пад якім працуюць сябры і сяброўкі КР» і адзначае, што «не здымае з сябе калектыўную адказнасць за тое, што адбываецца ў частцы невыканання пратаколаў бяспекі і недакладнасці ў працэсах кіравання фінансамі».

Каментары6

  • Ф
    22.05.2025
    :/, з нагоды верагоднага выкрадання. Ды й без выкрадання гэты артыкул на ілбе рэжыма вялікімі літарамі напісаны.
  • оказывается,
    23.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Т
    23.05.2025
    Латушка вырашыў сваю асабістую адказнасць за Мельнікаву перакласці на ўсю КР.
    КР якая акрамя Латушкі і вузкага кола набліжаных нічога не ведала пра грошы на КР.
    Дзе заява ў Пракуратуру Польшчы на знікненне грошаў?

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну33

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

У беларускіх чатах у Польшчы вярбуюць трафарэтчыкаў. За надпіс «Слава УПА» на помніку абяцаюць 500 даляраў14

Беларуска непрыемна здзівілася, калі пабачыла ў Гродне дзіцячыя танкі побач з будынкам былой камендатуры7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць