Нацыянальны аэрапорт Мінск на сваім анлайн-табло паведамляе пра масавыя затрымкі як рэйсы, якія вылятаюць, так і прыбываюць у сталіцу.

Напрыклад, рэйс з Баку запазняецца ўжо на 6 гадзін. Авіякампанія «Белавія» паведамляе:

«У ноч на 28 мая ў маскоўскіх аэрапортах уводзіліся абмежаванні на палёты. На дадзены момант яны знятыя, але, у прыватнасці, Шарамеццева паведамляе пра тое, што могуць узнікаць складанасці з прыёмам і адпраўкай паветраных суднаў на працягу ўсяго дня.
Часовыя абмежаванні, якія ўводзяць аэрапорты, так ці іначай уплываюць на расклад авіякампаній у цэлым. У залежнасці ад абставінаў можа змяняцца час вылету/прыбыцця і для рэйсаў, якія выконваюцца не толькі ў сталіцу Расійскай Федэрацыі».
Нагадаем, што гэтай ноччу і раніцай зноў адбыўся масавы налёт украінскіх беспілотнікаў на Расію, у тым ліку закрываліся аэрапорты.
Каментары