Спорт11

Украіна будзе байкатаваць чэмпіянат свету па дзюдо з-за ўдзелу ў ім беларусаў

Украінская федэрацыя дзюдо прыняла рашэнне не ўдзельнічаць у чэмпіянаце свету, які адбудзецца ў чэрвені ў Будапешце. Прычына — рашэнне Міжнароднай федэрацыі дзюдо (IJF) дапусціць беларускіх спартоўцаў да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах з дзяржаўнай сімволікай — гімнам, сцягам і гербам.

Лідарка ўкраінскай зборнай Юлія Курчанка. Фота: International Judo Federation

Украінскі бок звярнуўся ў IJF з просьбай пацвердзіць або абвергнуць гэтую інфармацыю, і атрымаў афіцыйнае пацвярджэнне. У адказе адзначалася, што федэрацыя, маўляў, імкнецца, каб спорт заставаўся пляцоўкай для дыялогу і яднання, а не для варожасці.

Украінская федэрацыя рашуча асудзіла пазіцыю IJF, назваўшы яе несправядлівай і такой, што супярэчыць прынцыпам адказнасці і салідарнасці ў свеце спорту. У выніку прынята рашэнне адмовіцца ад удзелу ў чэмпіянаце самім.

Праўда, не ўсе ўкраінскія спартсмены лічаць гэта рашэнне правільным. Лідарка зборнай Украіны Юлія Курчанка ў каментары для выдання «Трыбуна» заявіла, што гэта «крыху сумна, таму што [на чэмпіянат] заяўленыя толькі два беларусы ў катэгорыі да 90 кг, з якімі мы б ніяк не сустрэліся — у нас няма ў камандзе нікога ў гэтай катэгорыі».

«Таму лічу гэтае рашэнне крыху несправядлівым у адносінах да нас. Хацелася б выступіць, падняць наш сцяг. Думаю, гэта цяпер вельмі важна для нашай краіны», — дадала Курчанка.

Чэмпіянат свету па дзюдо ў 2025 годзе пройдзе з 13 па 20 чэрвеня ў сталіцы Венгрыі Будапешце.

Раней Літва і Латвія адмовіліся прымаць нацыянальную зборную Беларусі на чэмпіянаце Еўропы па футзале 2026 года, у сувязі з чым УЕФА разглядае магчымасць пераносу гэтага турніру ў іншую краіну.

Каментары1

  • Stan Kowalski
    29.05.2025
    прадалі сваю краіну , хвалілі лукашенку , цяперака хто вам яшчэ павінен ? ♣️

Цяпер чытаюць

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі18

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскага крымінальнага аўтарытэта асудзілі за палітыку і прызналі экстрэмістам7

Хлопцам, якія забралі мяч з дарогі, пагражаюць 4 гадамі зняволення3

Павел Лібер пракаментаваў заяву пра ідэнтыфікацыю сілавікамі 1000 карыстальнікаў дадатку «Новая Беларусь»1

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі32

Беларусам могуць забараніць гуляць у замежных анлайн-казіно2

У Віцебскай вобласці карова нарадзіла ад зубра12

СК пахваліўся, што ідэнтыфікаваў больш за 1000 карыстальнікаў праграмы «Новая Беларусь»4

БНТУ: Выкладчык, які ўцякаў ад міліцыі, памёр ад сардэчнага прыступу51

Даляр на таргах апусціўся ніжэй за тры рублі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі18

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць