Грамадства1111

«У мяне свой прэзідэнт, мая жонка прэзідэнт». Раней невядомае пра Сяргея Ціханоўскага расказала ягоная адвакатка 

У гадавіну затрымання Сяргея Ціханоўскага ягоная адвакатка Наталля Мацкевіч у вялікім інтэрв’ю «Радыё Свабода» раскрывае невядомыя і неагучаныя раней факты пра сустрэчу палітвязняў з Лукашэнкам у СІЗА і размову Ціханоўскага з ім, пра стаўленне Сяргея да ўчынку жонкі Святланы, пра ўспрыняцце ім пратэсту.

Пяць гадоў таму, 29 мая 2020 года, у Гродне падчас збору подпісаў у выніку правакацыі затрымалі блогера, аўтара папулярнага youtube-канала «Страна для жизни» Сяргея Ціханоўскага. Незадоўга да гэтага ён заявіў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі, але затрыманне пазбавіла яго магчымасці нават зарэгістравацца кандыдатам. Замест яго гэта зрабіла ягоная жонка — Святлана Ціханоўская, якая пасля ўдзельнічала ў прэзідэнцкіх выбарах і, паводле дадзеных платформы «Голас», перамагла ў іх Лукашэнку.

Сяргей Ціханоўскі асуджаны на 19 гадоў і 6 месяцаў. Больш за 2 гады — у рэжыме інкамунікада, без сувязі з вонкавым светам.

Ягоная адвакатка Наталля Мацкевіч у вялікім інтэрв’ю «Радыё Свабода» расказвае пра тое, як абараняла Ціханоўскага, пакуль у кастрычніку 2021 года не была выключаная з Калегіі адвакатаў і пазбаўленая права на прафесію.

Наталля Мацкевіч абараняла апанентаў Лукашэнкі — тых, каго рэжым жорстка пакараў і асудзіў на вялізныя тэрміны: Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку, Марфу Рабкову, Мікалая Дзядка. Яна бачыла тое, што ўлады хаваюць.

«А чаму яны ходзяць? Чаму толькі ў нядзелю і якія патрабаванні?»

Наталля Мацкевіч адзначае, што пытанне наведвання адвакатаў — гэта пытанне літаральна выжывання зняволенага, таму што чалавек не можа быць у ізаляцыі, гэта вельмі цяжка. Таму яна і другі адвакат стараліся прыязджаць да Сяргея Ціханоўскага два-тры разы на тыдзень. Акрамя працоўных момантаў, расказвалі яму, што адбываецца ў Беларусі — адбываліся масавыя пратэсты.

«Вядома, яго гэта натхняла, калі ён бачыў, што вось у адну нядзелю выйшаў марш, у другую нядзелю выйшаў марш — і такая колькасць людзей. І ён казаў: «Ну нічога сабе, якія ў нас людзі!»

Але ўжо пад восень Сяргей пытаўся: «А чаму, навошта яны ходзяць? Чаму толькі ў нядзелю? Якія ў іх патрабаванні і з якой мэтай?»

Наколькі я бачыла, я тлумачыла, што там няма лідараў і гэта ўжо як масавы рух, які жыве сваім жыццём, і няма такога чалавека, які б растлумачыў ім, навошта яны ходзяць і да чаго хочуць прыйсці. Ну вось па-рознаму было, але, вядома, ён ведаў усё», — адзначае Наталля.

10 кастрычніка 2020 года ў следчым ізалятары КДБ нечакана адбылася сустрэча Лукашэнкі з затрыманымі прадстаўнікамі Каардынацыйнай рады і аб’яднанага штаба апазіцыі.

Размова доўжылася каля 5 гадзін, але гаварыў пераважна Лукашэнка. Вядома пра яе стала з прапагандысцкіх сюжэтаў на дзяржаўным ТБ, а таксама… з расповедаў Ціханоўскага сваім адвакатам.

«Па фатаздымках мы зразумелі, што Ціханоўскі там быў — і плюс да ўсяго ён патэлефанаваў Святлане. Было відавочна, што адтуль, таму ў панядзелак я і Віктар Мацкевіч адразу ж паехалі да Сяргея Ціханоўскага.

Ён быў настолькі агаломшаны, што зайшоў у масцы, і ў яго такія вялікія-вялікія вочы. Ён глядзіць і кажа: «Ну зусім! Слухайце!». І вельмі падрабязна распавёў. І тое, што адбывалася, мы гэта ўсё добра запісалі».

Па словах Наталлі Мацкевіч, Ціханоўскі амаль нікога не ведаў асабіста, а некаторых і зусім прозвішча не чуў, як, напрыклад, Віталя Шклярава.

Але ён там апынуўся і хацеў выкарыстаць сітуацыю максімальна для сябе — як мага больш высветліць у Лукашэнкі.

«Гэта тое, што мы бачылі потым, — пару кадраў, як ён з Лукашэнкам горача там спрачаецца і як ён настойліва гаворыць, як будзе адказваць. Хаця калі прайсціся па ўсёй пяцігадзіннай размове, такіх момантаў было, можа, і няшмат».

«Я яму адразу выдаў: дзе Калеснікава?» — перадае словы Ціханоўскага Наталля Мацкевіч.

Потым ён гучна спрабаваў высветліць з Лукашэнкам, «чаму маю жонку вы абвясцілі ў вышук і наогул чаму вы так паступілі з маёй жонкай?». І тут жа, як дзелавы чалавек, абураўся, што ён не мае званкоў з жонкай, хаця яны і не дазволеныя ў следчым ізалятары. І тут жа спрабаваў атрымаць гэты званок ад Лукашэнкі. Ён яго і атрымаў.

«А ў астатнім, — ён кажа, — калі я ўжо пабачыў, што народу не падабаецца вакол, што ўсім страшна, што так ідзе — бо я яму [Лукашэнку] казаў, і ён мне таксама на павышаных танах адказваў — ну, я супакоіўся. Ну што я буду іх так там ужо нерваваць, усіх, хто сядзіць за гэтым сталом, людзі баяцца». І пасля ён нават руку падымаў, каб сказаць», — распавядае адвакатка.

У нейкі момант Сяргею сказалі: «Вы там, Ціханоўскі, цішэй з прэзідэнтам размаўляйце». А ён адказаў: «А ў мяне свой прэзідэнт — мая жонка прэзідэнт».

«Гэтую сустрэчу з Лукашэнкам Ціханоўскі вельмі падрабязна занатоўваў, — распавядае Наталля Мацкевіч. — І ён потым пісаў гэта ў скаргах у Генеральную пракуратуру: Лукашэнка мне сказаў гэта, Лукашэнка мне сказаў гэта і гэта. А навошта ён гэта пісаў? Ён кажа: дык вось гэта і ёсць палітычны матыў пераследу. Што я тут сяджу не за злачынствы, а мне так сказаў Лукашэнка. Ён сказаў, што вы ж самі палезлі. Калі вы ў гэта палезлі, то, значыць, будзьце гатовыя, каб недзе прысесці».

«Відаць, давядзецца яшчэ некалькі гадоў пасядзець»

«Калі мы ўбачылі гэтае абвінавачанне, якое было напісана, скажам так мякка, мастацкім чынам — нейкая фантастычная аповесць, і з яго не было зразумела, хто гэтыя людзі, якія там пералічаныя… Мы разумелі, што Статкевіч, Севярынец і іншыя ўжо былі асуджаныя за масавыя беспарадкі. Але мы не разумелі, якое дачыненне яны маюць да Ціханоўскага і як наогул следства будуе гэтыя сувязі.

Але з набора артыкулаў было зразумела, што тэрмін будзе большы за 15 гадоў. На судовае разбіральніцтва, што яно нешта зменіць, канечне ж, не разлічвалі.

Якое было стаўленне да гэтага ў Сяргея? Ад надзеі, што справа хутка спыніцца і ён можа выйсці, да разумення, што давядзецца яшчэ пасядзець. Ён так і казаў: «Тады, відаць, давядзецца яшчэ некалькі гадоў нам пасядзець».

Каментары11

  • Ау, ответьте
    30.05.2025
    Он правильные вопросы задавал. Зачем выходили? Разве маршами можно убрать диктатуру? Кто был заводила? Не хотите объясниться?
  • До свидания
    30.05.2025
    Читать про руский мир не интересно.
  • а у
    30.05.2025
    а ў Сірогі якія лозунгі былі?

Цяпер чытаюць

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі17

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскага крымінальнага аўтарытэта асудзілі за палітыку і прызналі экстрэмістам7

Хлопцам, якія забралі мяч з дарогі, пагражаюць 4 гадамі зняволення3

Павел Лібер пракаментаваў заяву пра ідэнтыфікацыю сілавікамі 1000 карыстальнікаў дадатку «Новая Беларусь»1

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі32

Беларусам могуць забараніць гуляць у замежных анлайн-казіно2

У Віцебскай вобласці карова нарадзіла ад зубра12

СК пахваліўся, што ідэнтыфікаваў больш за 1000 карыстальнікаў праграмы «Новая Беларусь»4

БНТУ: Выкладчык, які ўцякаў ад міліцыі, памёр ад сардэчнага прыступу51

Даляр на таргах апусціўся ніжэй за тры рублі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі17

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць