У Мінску на знешнім кольцы МКАД 29 мая загарэлася легкавое аўто. Але, на шчасце, побач у гэты момант ехала палівамыйная машына. Кіроўца заўважыў полымя і адразу ж пачаў тушыць агонь.

Скрыншот з відэа
Як паведамілі ў МНС, дзякуючы аператыўным дзеянням кіроўцы ўзгаранне ўдалося хутка ліквідаваць яшчэ да прыезду ратавальнікаў.
У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, але легкавік, як выглядае, цалкам выгараў.
Каментары