ДТЗ адбылося 29 мая каля 14:50 на вуліцы Русіянава ў Мінску.

40-гадовы кіроўца аўтобуса «Нёман», паварочваючы налева на мясцовы праезд праспекта Незалежнасці, не саступіў дарогу аўтамабілю Honda, які ехаў насустрач. У выніку адбылося сутыкненне.

35-гадовага кіроўцу Honda даставілі ў бальніцу для агляду. Пасажыраў у салоне аўтобуса падчас аварыі не было.

Каментары