У Мухаўцы знайшлі цела без галавы і рук. Сілавікі раскрылі забойства 24-гадовай даўнасці як у фільмах пра гангстараў
Цела мужчыны без галавы і рук знайшлі ў рацэ Мухавец у верасні 2002 года. Расследаванне доўжылася чвэрць стагоддзя.

Сілавікі раскрылі забойства 24-гадовай даўнасці. У верасні 2002 года пад чыгуначным мостам у рацэ Мухавец знайшлі труп мужчыны без галавы і рук.
Асобу загінулага не маглі высветліць 23 гады. Толькі ў 2023 годзе сілавікі даведаліся, што загінулы — грамадзянін Расіі, якога забілі ў бандыцкіх разборках.
Як паказала следства, забойства здзейснілі чацвёра жыхароў Брэста і Гомеля, канкурэнты мужчыны па крымінальным бізнэсе. У верасні 2001 года яны выкралі і звязалі 30-гадовага расіяніна, нанеслі яму некалькі ўдараў па галаве манціроўкай, прывязалі да яго каналізацыйныя люкі і яшчэ жывога скінулі з моста ў ваду.
У сакавіку 2024 года сілавікі затрымалі трох удзельнікаў здарэння, яшчэ адзін абвешчаны ў вышук.
Па ходзе расследавання стала вядома, што ў 2001 годзе гэтая ж група зрабіла напад на кватэру мясцовага прадпрымальніка. Бандыты, пагражаючы зброяй, звязалі непаўналетнюю дачку мужчыны і выкралі грошы, а таксама каштоўныя рэчы.
Брэсцкім абласным судом затрыманыя прыгавораны да пазбаўлення волі тэрмінам ад 22 да 24 гадоў.
Каментары