Касірка банка адгаварыла мінчанку ад пераводу махлярам. Але яны ўсе роўна падманулі
Мінчанку спрабавалі развесці на грошы двойчы за адзін дзень. Спачатку яна паверыла, што яе дадзенымі завалодалі ашуканцы, і перавяла са сваёй карты на «бяспечны» рахунак 2000 даляраў, піша Onliner.by.

Потым пенсіянерку пераканалі, што злачынцы аформілі на яе імя крэдыт. Каб ануляваць яго, трэба пакласці на рахунак 10 тысяч рублёў.
Пенсіянерка ўзяла іх у доўг у сяброўкі, але касірка ў банку адгаварыла яе ад транзакцыі і выклікала міліцыю. Супрацоўнікі патлумачылі пенсіянерцы, што яна стала ахвярай махляроў.
Але на гэтым гісторыя не скончылася. Жанчына вярнулася дадому, і ёй патэлефанавалі яшчэ раз. Цяпер ашуканцы запатрабавалі асабіста прывезці ім грошы, якія яна не змагла задэклараваць, і дапамагчы яшчэ аднаму мужчыну, які аказаўся ў такой жа сітуацыі.
Мінчанка паверыла, з'ездзіла на цягніку ў суседнюю краіну і аддала кур'еру больш за 10 тысяч рублёў.
Заведзена крымінальная справа.
Каментары