Грамадства33

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў

Раней Максім Лысенка быў першым намеснікам міністра, а перад тым чатыры гады ўзначальваў паспяховы Дзяржынскі раён.

Максім Лысенка нарадзіўся ў 1984 годзе. Ён мае тры вышэйшыя адукацыі. У 2007 годзе скончыў БДТУ па спецыяльнасці «Лясная гаспадарка». У 2010 годзе атрымаў дыплом Мінскага інстытута кіравання («эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве»). У 2025 годзе скончыў Акадэмію кіравання па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і права».

Працаваў вядучым спецыялістам, а пасля ўзначальваў Дзяржынскую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

З 2017 па 2019 гады займаў пасаду намесніка старшыні Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў, пасля чаго сам узначаліў гэты камітэт.

У сакавіку 2021 года часова змяніў экалагічны профіль і пайшоў на павышэнне ў выканаўчую ўладу, узначаліўшы Дзяржынскі райвыканкам. На пасадзе старшыні раёна ён працаваў да чэрвеня 2025 года.

1 ліпеня 2025 года Лысенка быў вернуты ў ведамства і прызначаны на пасаду першага намесніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, дзе працаваў да цяперашняга прызначэння.

Былы міністр прыроды Сяргей Масляк быў арыштаваны па абвінавачанні ў хабарніцтве. 

Каментары3

  • І што зменіцца?
    11.06.2026
    І што, нарэшце пачнуць высаджаныя у мікрараёнах Мінска дрэвы паліваць і ад хваробаў і тлі апрацоўваць? А можа касільшчыкі травы спыняць кару дрэваў абдзіраць касілкай, ад чаго дрэвы паміраюць адразу ці на наступны год?
    Сумняваюся.
  • мімімі
    11.06.2026
    тры адукацыі? калі ён працай займаўся?
  • ММД
    11.06.2026
    мімімі, лясгас такая адукацыя, налiвай ды пi.

Цяпер чытаюць

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам3

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Зяленскі зусім не імкнецца да завяршэння гэтай вайны10

Чаму салёны агурок свеціцца ад электрычнасці? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне4

ЗША знішчаюць судны наркагандляроў, але какаіну становіцца ўсё больш, а цэны на яго падаюць5

Зяленскі: Выглядае так, нібы ЗША прымушаюць Украіну да капітуляцыі19

Міленіялы могуць стаць самым багатым пакаленнем у гісторыі4

«Якія, с*ка, заднепрывадныя губаш**пы». Пасля гэтых слоў гродзенскага футбольнага трэнера выдалілі з поля7

Вальфовіч ацаніў беларускіх вайскоўцаў на 9,5 з 1012

Гамяльчанцы на вяселле хтосьці з гасцей падарыў адзін даляр3

Міліцыя папярэдзіла працоўных мігрантаў, што за шум ноччу і алкаголь на вуліцы могуць выслаць з Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам3

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць