Грамадства

У Беларусі з'явяцца «Торф-гатэль» і вузкакалейка для турыстаў

У Беларусі на базе першага тарфабрыкетнага завода ў пасёлку Усяж Смалявіцкага раёна адкрыўся Цэнтр тарфяной прамысловасці. Яго мэта — захаванне гісторыі галіны, развіццё прамысловага турызму і знаёмства наведвальнікаў з працэсам здабычы і перапрацоўкі торфу, паведамляе БелТА.

У будучыні тут плануецца стварыць цэлы турыстычны комплекс. Сярод асноўных праектаў:

  • будаўніцтва вузкакалейнай чыгункі са станцыямі для экскурсійных паездак;
  • стварэнне натурнай пляцоўкі кінастудыі «Беларусьфільм», якую ўжо называюць «Смалівуд»;
  • рэканструкцыя будынка «БелПаліваГазКамплект» пад гатэль «Торф-гатэль»;
  • распрацоўка пешых, роварных і чыгуначных турыстычных маршрутаў.

Таксама прадугледжваецца адкрыццё садовага цэнтра з прадукцыяй на аснове торфу, правядзенне турзлётаў, фестываляў, спаборніцтваў па тарфяным футболе, джып-трыялу «Тарфяны фарсаж», а таксама будаўніцтва тэматычных тарфяных домікаў.

Паводле даных галіны, штогод у Беларусі здабываецца каля 2 мільёнаў тон торфу. З яго вырабляюць прыкладна 1 мільён тон прадукцыі: каля 800 тысяч тон выкарыстоўваецца як паліва, што дазваляе замяшчаць да 400 мільёнаў кубаметраў прыроднага газу, яшчэ каля 200 тысяч тон ідзе на няпаліўныя патрэбы — у тым ліку для сельскай гаспадаркі і іншых сфер.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць