Вайна66

У Бранскай вобласці беларус штурхануў на дарозе палена — і стаў выпадковай ахвярай вайны

Траім дзецям Уладзіміра Сяргеева спачатку нават не хацелі даваць кампенсацыю, бо выплаты прадугледжаныя толькі за смерць грамадзян Расіі.

Палена, якое штурхануў беларус. Фота з мясцовых паблікаў

Трагічны выпадак здарыўся 12 красавіка 2025 года ў вёсцы Кірылаўка Клімаўскага раёна Бранскай вобласці Расіі. Гэта вёска знаходзіцца за 3 кіламетры ад Украіны.

Мясцовы жыхар, грамадзянін Беларусі Уладзімір Сяргееў, штурхануў на дарозе нейкае палена, а яно ўзарвалася. Мужчына загінуў на месцы, ягоная жонка Марына атрымала лёгкую кантузію і трапіла ў раённую бальніцу.

Расійскія ўлады абвінавацілі ва ўсім Узброеныя сілы Украіны, назвалі здарэнне тэрактам супраць мірных жыхароў, а Следчы камітэт РФ завёў крымінальную справу.

Дзеці Уладзіміра Сяргеева — а іх трое, уключна з непаўналетнім сынам — прэтэндавалі на кампенсацыю за бацьку як ахвяру вайны, але спачатку ім адмовілі.

Чыноўнікі сказалі, што выплаты робяцца толькі за загінулых грамадзян Расіі. А ў Сяргеева быў толькі бестэрміновы дазвол на жыхарства ў Расіі, але па грамадзянства ён не звяртаўся.

Гэтаксама меркаваў і Клімаўскі раённы суд. А вось Бранскі абласны суд трактаваў закон іначай — дапамога выплачваецца не самому загінуламу, а членам ягонай сям'і, якія з'яўляюцца грамадзянамі Расіі.

Стандартная бранская дапамога сем'ям тых, хто загінуў ад абстрэлаў, складае прыблізна 16 тысяч еўра і дзеліцца пароўну паміж усімі членамі сям'і.

Каментары6

  • Меркаванне
    10.06.2026
    Жыхар Расіі з бестэрміновым дазволам на жыхарства ў Расіі, і расійскім прозвішчам загінуў у Расіі.
    Меў беларускі пашпарт. Не мяняў яго на расейскі напэўна каб не заграблі на вайну.

    Што ў ім беларускага, акрамя пашпарта, не зразумела.

    Хаця можа і сапраўды беларус, бо ваяваць не хацеў?

    А жонка адразу па кампенсацыю за мужа пабегла. Напэўна карэнная расіянка.
  • Цвічок
    10.06.2026
    Антось , таму што "Расея краіна магчымасцяў" прыкладна так манкурты тлумачаць свае жаданне вывучаць расейскую мову
  • Бгг
    10.06.2026
    [Рэд. выдалена]

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць