Эканоміка11

«Каля 70% — беларусы». Як Playtika скараціла варшаўскі офіс за адзіны дзень

4 чэрвеня Playtika звольніла каманды Best Fiends і Redecor (і не толькі) у варшаўскім офісе. Пад скарачэнне перш за ўсё трапілі беларусы, піша Devby.io.

У ізраільскай геймдэв-кампаніі Playtika прайшла новая хваля скарачэнняў — на гэты раз у польскім офісе.

Паводле звестак mobilegamer.biz, сёлета было звольнена да 160 чалавек з каманд, што распрацоўвалі Best Fiends і Redecor.

Пішуць, што звальненні адбыліся і ў ізраільскім офісе кампаніі, але галоўным чынам яны закранулі Варшаву, куды кампанія актыўна рэлакавала супрацоўнікаў з Беларусі.

Журналісты паразмаўлялі з былымі і цяперашнімі супрацоўнікамі польскай Playtika. Дарэчы, яны настойваюць, што супрацоўнікаў у Беларусі не засталося ні ў якім выглядзе — працаваць адтуль забаронена.

Каго і дзе звольнілі

Іх словы пацвярджаюць апублікаваную раней інфармацыю, што асноўная колькасць звольненых — у камандзе Best Fiends, там пакінулі толькі персанал, які падтрымлівае гульню. Каманда Redecor першапачаткова была невялікай — «30—40 чалавек», паводле слоў аднаго з супрацоўнікаў. У абедзвюх каманд, нібыта, былі найгоршыя паказчыкі выручкі ў кампаніі.

Акрамя таго, па інфармацыі чытачоў, звальненні адбыліся і ў іншых камандах, напрыклад, у Solitaire Grand Harvest, Bingo, Shared department. Як распавядаюць супрацоўнікі, скарацілі амаль усіх, хто быў працаўладкаваны праз аўтстаф-кампанію Dvash. То бок агульная колькасць звольненых можа перавышаць 160 чалавек (але цяжка сказаць, з улікам ізраільскіх супрацоўнікаў ці без).

Наколькі раптоўна

На просьбу ацаніць працэнт беларусаў у скарочаных камандах, чытачы называлі і 70%, і 80% — агульна кажучы, большасць. Што тычыцца чаканасці падзеі, меркаванні разышліся: адны экс-супрацоўнікі пішуць, што звальненне было абсалютна нечаканым і выклікала шок. Іншыя — што пра яго можна было здагадвацца па фінансавых паказчыках прадуктаў.

— Пра скарачэнні было зразумела загадзя, — выказвае меркаванне экс-супрацоўнік. — Па-першае, перанеслі тэрміны перагляду заробкаў. Па-другое, пасля справаздачы за першы квартал стала ясна, што, хоць выручка вырасла, чысты прыбытак знізіўся праз павелічэнне выдаткаў на маркетынг і R&D.

Падобнымі назіраннямі дзеліцца іншы супрацоўнік:

— Нягледзячы на рост даходаў да рэкордных значэнняў дзякуючы нядаўняму M&A (merger & acquisition) Dominos Dice і SGH Disney, net revenue знізіўся на 42% у параўнанні з Q1 мінулага года.

Апошні месяц было шмат размоваў пра скарачэнні, бо стала менш вакансій і паступова скарачалі «плюшкі».

Так, раней футбол/валейбол быў два разы (магчыма, на тыдзень — devby), потым зрабілі адзін. Да таго ж большасць запланаваных камандзіровак скасавалі, пакідаючы толькі самыя неабходныя.

Як праходзіла скарачэнне

Паводле ацэнак адных, маланкава. Іншыя адзначаюць, што раней бывала і горш.

— З супрацоўнікамі, якіх збіраліся звальняць, на пачатку дня правялі размовы, і ўжо пасля быў агульны мітынг на ўсю кампанію, дзе абвясцілі пра скарачэнні.

Гэта было не так стрэсава: у папярэдніх ітэрацыях спачатку быў мітынг, а потым блакавалі камп’ютары.

Ці будуць кампенсацыі

Большасць супрацоўнікаў кажуць, што так — прынамсі, для тых, хто працуе ў Playtika непасрэдна. Памер кампенсацыі залежыць ад стажу працы, плюс бонус ад кампаніі, плюс кампенсацыя за нявыкарыстаны адпачынак. Тыя, хто працуе праз кампанію Dvash, у кампенсацыі не ўпэўнены.

Аднак і тыя, і другія мяркуюць, што кампанія будзе дапамагаць з пошукам новай працы. Магчыма, у некаторых атрымаецца адкласці афіцыйнае звальненне на пару месяцаў — для падаўжэння легальнага статусу ў Польшчы.

Што думаюць і адчуваюць звольненыя (і тыя, каго не закранула)

— Раптоўнае скарачэнне стала шокам для ўсіх. Хоць пра саму працу ў Playtika не магу сказаць нічога дрэннага: цудоўны калектыў, выдатныя ўмовы, добры офіс.

— Шмат маіх знаёмых ужо маюць запрашэнні на сумоўі. Гэта яшчэ нічога не значыць, але рынак ёсць, страху [не знайсці працу] няма.

— Чаканні ад рынку працы, як і паўсюль у ІТ, не самыя лепшыя.

— Што цяпер? Пошук новага працоўнага месца і магчымы адпачынак.

— Зараз на рынку працы, у прынцыпе, павінен быць «пір» для найму — скарачэнні прайшлі лінейна, без уліку досведу і экспертызы. Тым, хто застаўся, наўрад ці варта чакаць павышэння заробку — бюджэт, хутчэй за ўсё, пойдзе на кампенсацыі звольненым. Паколькі кампанія не развівае ўласныя праекты, а купляе гатовыя рашэнні, чакаць росту перспектыў не даводзіцца.

У выніку застаецца адкрытым пытанне: каму пашанцавала больш — тым, каго скарацілі, ці тым, хто застаўся?

Калі будуць новыя звальненні

— Думаю, у найбліжэйшыя паўгода звальненняў не будзе, — мяркуе адзін з супрацоўнікаў. — Бо губляецца матывацыя людзей, і гэта вялікі стрэс. Людзі стрэсуюць — менш прадуктыўнасці. Ды і не будуць лаяльныя тыя супрацоўнікі, у якіх няма ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Думаю, кампанія гэта будзе адчуваць.

Каментары1

  • Максим Дизайнер
    09.06.2025
    Компания переходит на рельсы AI. Попрели рукоопов из Академий искусств и прочих притонов, которые одну картинку по месяцу рисуют.

Цяпер чытаюць

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраільская ракета ўдарыла па рэзідэнцыі Вярхоўнага лідара Ірана Алі Сееда Хаменеі3

Падчас ізраільскай атакі на Іран забілі камандзіра спецпадраздзялення «Кудс»1

Нетаньяху ўвёў Іран у зман з дапамогай вяселля, а Трамп — сваімі заявамі8

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране12

Трамп: Незразумела, ці засталася ў Ірана ядзерная праграма3

«Раней быў смачнейшы». У тыктоку абмеркавалі мінулае і сучаснасць квасу з жоўтай бочкі6

У Мінску з'явіліся «чыстаматы». Што гэта такое і як яны працуюць?9

«Я ўжо аднойчы ўцякаў ад дыктатуры». У ЗША сына беларускага палітычнага ўцекача хочуць дэпартаваць па новай схеме Трампа31

Беларускія айцішнікі з'язджаюць з Літвы? Як змяняецца колькасць беларусаў у Літве па тыпах ДНЖ12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць