Свет33

У Літве знішчылі 7 тон падробленых цукерак, прызначаных для Беларусі

Сем тон шакаладных цукерак, якія аказаліся падробкамі, былі знішчаныя ў Клайпедскім марскім порце супрацоўнікамі літоўскай мытні. На ўпакоўках цукерак быў надпіс «DEFFERO», а дызайн вельмі нагадваў прадукцыю вядомай італьянскай кампаніі «FERRERO S.P.A.», піша прэс-служба Літоўскай мытні.

Фота: lrmuitine.lt

Пасля таго як з’явіліся падазрэнні, правялі праверку. Клайпедская мытня звязалася з прадстаўніцтвам «FERRERO S.P.A.», і тыя пацвердзілі, што гэта падробкі, якія парушаюць правы на інтэлектуальную ўласнасць кампаніі. Акрамя таго, гэтыя цукеркі могуць быць небяспечнымі для здароўя, таму было прынята рашэнне іх знішчыць.

Паводле дакументаў, у транзіце знаходзілася 49 560 каробак цукерак. Вырабленыя яны былі ў Кітаі, прадавец — кампанія з Балгарыі, а атрымальнікам павінна была стаць фірма ў Беларусі. Калі б гэтыя падробкі трапілі на рынак як сапраўдная прадукцыя, іх кошт мог бы дасягаць 282 тысяч еўра.

Каментары3

  • Жора
    13.06.2025
    Перамаглі дыктатуру. Спачатку забаранілі возіць арыгінал, а потым, калі сталі вазіць падробкі, злавілі і знішчылі падробкі. Дыктатура трашчыць і хістаецца, без цукерак губаз і рэжымныя "судддзі" не могуць эфектыўна працаваць! (сарказм).
  • Varona
    13.06.2025
    Зімой у Еўраопце такія стаялі на паліцах. Каробку лёгка пераблытаць з Ферреро. У складзе цукерак не было пальмавага алею, але вытворчасць Кітай...
  • Весь мусор из ЕС в Колхозе на полках Эвраапта
    14.06.2025
    Гыыы

Цяпер чытаюць

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы13

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Лютыя маразы спынілі нелегальных мігрантаў?

У Міханавічах пад Мінскам бегалі тхары і лашчыліся да людзей. Як яны там апынуліся?5

«Жарты на ўзроўні сярэдняй школы». Стрыжак расказаў пра новы праект — тлумачыць, што ніякага сэксу ў назве няма37

На аўкцыён выставілі культавы нямецкі спорткар. Прадаюць усяго за 390 рублёў3

У Грузіі затрымалі двух беларусаў з наркотыкамі на мільён даляраў

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»14

Сын іранскага шаха Рэза Пехлеві заклікае да далейшых пратэстаў7

Найхаладней гэтай ноччу было на Бабруйшчыне1

Маладая бульба па нерэальнай цане: чым здзіўляе Камароўка ў студзеньскія маразы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы13

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць