Грамадства33

У Мінску тром людзям прысудзілі ад 2 да 5 гадоў за салідарнасць з палітвязнямі

12 чэрвеня ў Мінскім гарадскім судзе былі абвешчаныя жорсткія прысуды тром людзям, якіх абвінавацілі ў салідарнасці з палітвязнямі. Ім далі ад 2 да 5 гадоў пазбаўлення волі, піша Dissidentby.

Увосень 2024 года беларускія ўлады пачалі рэйды супраць сваякоў палітзняволеных: людзей масава выклікалі на допыты, саджалі на 15 сутак і штрафавалі за нібыта атрыманне дапамогі.

Усяго пад рэпрэсіі трапілі як мінімум 51 чалавек. У снежні на праўладных СМІ з’явілася прапагандысцкае відэа з абвінавачаннямі ў супрацоўніцтве з дабрачыннымі фондамі.

Праз гэтыя падзеі на лаве падсудных апынуліся трое затрыманых яшчэ летам і восенню 2024 года. Вось якія прысуды яны атрымалі:

  • Любоў Драгель — 3 гады пазбаўлення волі (агульны рэжым);
  • Аляксандр Якушкоў — 2 гады пазбаўлення волі (агульны рэжым);
  • Яўген Бойка — 5 гадоў пазбаўлення волі (узмоцнены рэжым)

Каментары3

  • национальная идея от лукашенко
    12.06.2025
    высшая вершина национальной идеи от лукашенко....
  • Яська-гаспадар з-пад Вільні
    13.06.2025
    «…Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, — но не жаль згінуць за тваю праўду… Няма ш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і науку… Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам наука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай наукі, — адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу… Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе.

    Твой слуга
    Яська-гаспадар з-пад Вільні»
  • морфеус
    13.06.2025
    проклятое конченное колхозное ... даже слов таких еще не придумали чтобы как-то оскорбить этот режим

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Ліквідавалі фонд «КіндэрВіта», які дапамагаў дзецям з анкалагічнымі захворваннямі

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме10

Паўлючэнка пра гульню Мацкевіча: Папахвае палітычным махлярствам52

Лукашэнка падарыў Кім Чэн Ыну аўтамат11

Мінчанка знайшла ў булачцы металічныя шарыкі

Блогер-канспіролаг Вірус знайшоў новую працу6

Як пераўтвараюць пляцоўку каля Палаца спорту — рэканструююць зону фантана, зробяць міні-кафэ ФОТЫ2

Падлеткі стаяць у чарзе, каб зрабіць фота ля пад’езда на Нямізе — што там адбылося?5

«Прайшло роўна 15 хвілін». Беларус пад міжнароднай абаронай расказаў, як аформіў маме польскую візу без пасярэднікаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць