Свет

У Малі знайшлі сетку турмаў «Вагнера» з сотнямі зняволеных

У Малі журналісты з розных міжнародных выданняў (у тым ліку Forbidden Stories, France 24, Le Monde і «Важные истории») выявілі сетку сакрэтных турмаў, арганізаваных расійскімі наймітамі з ПВК «Вагнер». Паводле расследавання, гэтыя турмы выкарыстоўваліся для ўтрымання мірных жыхароў і сталі часткай паралельнай рэпрэсіўнай сістэмы, якая дзейнічае побач з афіцыйнымі сіламі бяспекі краіны, піша The Moscow Times.

Скрыншот відэа / YouTube

З лістапада 2023 года да красавіка 2025-га, паводле даных праваабарончай арганізацыі Kal Akal, прынамсі 668 чалавек былі затрыманыя або выкрадзеныя. У асноўным гэта людзі, якіх падазравалі ў сувязях з джыхадзістамі ці туарэгскімі паўстанцамі, а таксама тыя, каго затрымлівалі падчас масавых рэйдаў.

Журналісты паведамляюць пра як мінімум шэсць такіх турмаў у розных рэгіёнах краіны, а некаторыя з іх нават размяшчаюцца на тэрыторыі афіцыйных вайсковых баз Малі. Але эксперты мяркуюць, што рэальная колькасць турмаў можа быць значна большай.

Аналiтык, які спецыялізуецца на рэгіёне Сахель, адзначыў: «У «Вагнера» ёсць турмы амаль паўсюль, дзе яны дзейнічаюць. Тых, каго не забіваюць адразу, адпраўляюць туды». Частыя ахвяры — пастухі, гандляры, кіроўцы.

Былыя зняволеныя, якія знаходзяцца цяпер у лагеры бежанцаў Мбера ў Маўрытаніі (дзе цяпер больш за 118 тысяч чалавек), расказалі пра катаванні: збіццё палкамі і кабелямі, утапленне, утрыманне ў металічных кантэйнерах на спякоце, здзекі з дапамогай электратоку, голад і прымусовая праца. Адзін з былых вязняў казаў, што катаванні адбываліся пад расійскую музыку.

Па словах афіцэра малiйскай арміі, які пажадаў застацца ананімным, мясцовыя сілавікі не маюць кантролю над дзеяннямі «вагнераўцаў». Генеральны сакратар Kal Akal распавёў, што выкраданні дзеля выкупу сталі звычайнай з’явай.

Гэта расследаванне стала часткай праекта «Вікторыя», названага ў гонар украінскай журналісткі Вікторыі Рошчынай, якая займалася тэмай незаконных затрыманняў і загінула ў верасні 2024 года.

ПВК «Вагнер» дзейнічае ў Малі з канца 2021 года — пасля таго як краіну пакінула французская міратворчая місія і да ўлады прыйшла вайсковая хунта. 6 чэрвеня 2025 года звязаны з «Вагнерам» тэлеграм-канал паведаміў пра завяршэнне яго місіі ў Малі.

У 2024 годзе, паводле The Washington Post і даследчай арганізацыі ACLED, расійскія найміты забілі ў Малі 925 мірных жыхароў — удвая больш, чым ісламісцкія групоўкі (каля 400 чалавек).

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

Сайман Шустэр: Гэта яна. Зяленскі афіцыйна запусціў аперацыю M&Ms, каб паралізаваць маскоўскія аэрапорты21

Заўтра ў Беларусі магчымы тарнада

Статкевіч заклікаў «глыбокапаважаную Нашу Ніву» не выкарыстоўваць слова «лабуда», а Ціханоўскага — не наракаць на СМІ36

Букмекеры абнавілі спіс фаварытаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры1

У Магілёве адкрылі шыльду губернатару Дэмбавецкаму. Дату смерці яму напісалі на гады ранейшую за спробу ўцячы з Савецкай Расіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць