На адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга» з’явілася новая паслуга ад Дзяржкаммаёмасці. Яна звязаная з абменам інфармацыяй паміж Адзіным рэестрам маёмасці і Беларускай натарыяльнай палатай.

З 11 чэрвеня, пасля ўступлення ў сілу новай рэдакцыі закона аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомасці і здзелак з ёй, стала даступнай электронная паслуга:
3.71.03 — «Інфармацыйнае ўзаемадзеянне паміж дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмай «Адзіны рэестр маёмасці» і інфармацыйнымі рэсурсамі Беларускай натарыяльнай палаты».
Паслуга працуе па прынцыпе «сістэма — сістэма», то-бок аўтаматычна паміж ведамствамі. Асноўны карыстальнік гэтай паслугі — Беларуская натарыяльная палата.
Каментары