Свет66

Адзін з літоўскіх банкаў забараніў усе плацяжы, звязаныя з Беларуссю. Што гэта значыць на практыцы?

Найбуйнейшы з дзейных у Літве камерцыйных банкаў Swedbank у красавіку зрабіў больш строгімі ўмовы для аперацый з Расіяй і Беларуссю. Частка кліентаў атрымала папярэджанні. Рэдакцыя Delfi пацікавілася ў юрыстаў, як гэта будзе выглядаць на практыцы.

Фота: Swedbank.lt

«З 29 красавіка 2025 года банк Swedbank будзе расцэньваць як недаступныя не толькі прамыя, але і ўскосныя аперацыі на рахунках кліентаў у Swedbank, звязаных з забароненымі краінамі, уключаючы Расію і Беларусь», — сказана ў паведамленні банка.

Банк патлумачыў, што прыняў такое рашэнне з-за вайны ва Украіне, якая працягваецца, цяперашняга геапалітычнага становішча і рызыкі парушэння міжнародных санкцый. 

Партнёр адвакацкай канторы Averus Ёнас Сакалаўскас сказаў, што прамы плацёж — гэта перавод на рахунак у зарэгістраваным у Расіі банку або атрыманне сродкаў з такога банка. Ускосны плацёж — ускосна тычыцца санкцыянаванай асобы, суб'екта або дзяржавы, калі грошы пераводзяць праз пасярэднікаў або трэція краіны. «Іншымі словамі, калі плацёж сканструяваны так, што сродкі ідуць праз несанкцыянаваную трэцюю краіну (або фіктыўную кампанію), але канчатковы атрымальнік — суб'ект, які знаходзіцца пад санкцыямі, такая здзелка лічыцца ўскоснай і забараняецца роўна, як і прамая», — сказаў Delfi эксперт.

Юрыст адвакацкай канторы Glimstedt Ксенія Вялічкене сказала, што ўскосныя плацяжы — гэта разлікі, пры якіх адзін бок здзелкі ажыццяўляе плацяжы праз рахункі ў фінансавых установах, заснаваных у несанкцыянаваных краінах, аднак адзін з суб'ектаў здзелкі або сам аб'ект звязаны з забароненай дзяржавай. Напрыклад, кампанія, зарэгістраваная ў забароненай краіне, прадае тавары літоўскай кампаніі, а разлік праходзіць праз рахунак, зарэгістраваны ў фінансавай установе, якая знаходзіцца ў несанкцыянаванай краіне.

«А таксама, калі заснаваная ў санкцыянаванай краіне кампанія, прадае тавары літоўскай кампаніі або фізічнай асобе праз пасярэдніка, зарэгістраванага ў трэцяй краіне. Тавары прыходзяць у Літву, а разлік праходзіць з пасярэднікам, у якога таксама ёсць рахунак у трэцяй краіне, пазней ён пераводзіць грошы галоўнаму пастаўшчыку, зарэгістраванаму ў краіне, якая знаходзіцца пад санкцыямі», — прывяла прыклад юрыст.

Яшчэ адзін варыянт: санкцыйнае прадпрыемства ў забароненай дзяржаве праз даччыную кампанію, зарэгістраваную ў трэцяй краіне (якая не знаходзіцца пад санкцыямі), ажыццяўляе здзелкі — прадае тавары і паслугі.

«Прыклад: літоўская кампанія або жыхар купляе тавар у кампаніі ЕС, аднак гэты тавар на самай справе выраблены ў Расіі. Нягледзячы на тое, што грошы пераводзяць еўрапейскай кампаніі (а не наўпрост у Расію), гэта можа лічыцца ўскоснай аперацыяй, звязанай з Расіяй, — сродкі фактычна сыходзяць за расійскі тавар», — сказаў Сакалаўскас.

Яшчэ адзін выпадак: чалавек прадае маёмасць у Беларусі (кватэру або аўтамабіль) і хоча перавесці атрыманыя грошы на свой літоўскі рахунак. «Нават калі ён прывязе грошы наяўнымі і паспрабуе ўнесці іх на рахунак у Літве, гэтая аперацыя будзе лічыцца ўскоснай аперацыяй з санкцыянаванай краінай (паколькі грошы з Беларусі) (…) Банк ацэніць гэтую здзелку як рызыкоўную», — растлумачыў Сакалаўскас.

Вялічкене кажа, што гэта абмежаванне актуальна і для бізнэсу, і для жыхароў. Паводле яе слоў, за такія здзелкі могуць быць наступствы — як фінансавыя санкцыі, так і пазбаўленне волі да 5 гадоў. «Гэта абмежаванне закране і жыхароў — асабліва тых, у каго ёсць сваякі, чальцы сям'і або сябры ў санкцыянаваных краінах, з якімі яны раней «абменьваліся» грашыма праз пасярэднікаў або іншыя фінансавыя ўстановы», — сказала Вялічкене.

Каментары6

  • van der Eœvereen
    25.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Конь
    26.05.2025
    Жора, па- першае , ужо даўно іх карткі ў РБ не працуюць. Па-другое, перадаваць уласныя карткі іншай асобе забараняюць любыя банкі
  • Андрусь
    26.05.2025
    Жора, ну па-сутнасці - гэта як перадаваць тэрарыстам верталёт і мільён даляраў, бо з усіх гэтых грошай плаціцца падатак(-кі) з якіх бюджэтнікам-губазікам плоцяць заробкі...

    Адна картка - лічэбнасць, а тысячы картак - безліч.

    Гэта рытарычнае пытанне на якое кожны адказвае па-свойму. І адказ Літвы на яго мне цалкам зразумелы.

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць