Аўто11

ДАІ назвала, колькі выпускнікоў аўташкол здаюць з першай спробы і як змяніўся парадак прыёму экзаменаў

Тэарэтычны іспыт з першай спробы здаюць прыкладна 60% выпускнікоў аўташкол, з практычных усё значна горш, піша «Мінск-Навіны».

Фота: «На страже»

У 2024 годзе ў Беларусі каля 71 тысячы чалавек звярнуліся па вадзіцельскія пасведчанні. З першай спробы тэорыю здалі 58%, практыку — 35%.

Такія лічбы назваў начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў. Паводле ДАІ, шмат скаргаў паступае ад выпускнікоў аўташкол на нізкую якасць навучання.

МУС прапануе:

  • вызначыць умовы, пры якіх сертыфікат аўташколы можа быць прыпынены або скасаваны;
  • унесці змены ў праграмы падрыхтоўкі кіроўцаў;
  • павялічыць колькасць гадзін практыкі з 50 да 70;
  • шырэй выкарыстоўваць інтэрактыўныя трэнажоры.

Між тым, з 8 красавіка змяніўся парадак прыёму кваліфікацыйных экзаменаў на права кіравання механічным транспартным сродкам. Па новых правілах:

  • калі ёсць катэгорыя В і здаецца на С — экзамен толькі ў горадзе, без пляцоўкі;
  • калі ёсць С і здаецца на В — таксама толькі ў горадзе;
  • калі навучанне адразу на B і C — адзін экзамен у горадзе, другі на пляцоўцы (на выбар);
  • катэгорыя D — толькі ў горадзе;
  • катэгорыі ВЕ, СЕ, DE — толькі на пляцоўцы;
  • пасля пазбаўлення правоў: практыка — у горадзе, тэорыя — абавязковая, пляцоўка не патрабуецца.

Каментары1

  • Барадзед
    15.06.2025
    А что с категорией А?

Цяпер чытаюць

У Варшаве развіталіся з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак32

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША3

У Мінску п'яная школьніца пашкодзіла ўваходныя дзверы ў будынак4

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму9

Расія ўдарыла па ратавальніках, якія працавалі на месцы ўдару па гандлёвым цэнтры ў Крывым Розе. Лік пацярпелых перавысіў сотню8

Мінская кавярня на Свярдлова здзівіла гараджан незвычайным дэкорам ФОТАФАКТ4

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

Мікола Статкевіч: Палітычны прагноз — не прысуд. Але ён дазваляе падрыхтавацца да скарыстання дадзенага шанцу4

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве развіталіся з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ21

У Варшаве развіталіся з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць