Беларуска палюе на традыцыйныя саматканыя посцілкі ва ўсёй краіне — паглядзіце, колькі экспанатаў яна ўжо выкупіла ў бабуль ФОТЫ
Беларуска Яўгенія падзялілася сваёй раскошнай калекцыяй з 18 беларускіх посцілак.

Галоўнае месца для палявання на посцілкі для Яўгеніі — гэта «Куфар». Што цікава, часам дзяўчыне шанцавала атрымаць посцілку абсалютна бясплатна. Частка ж экзэмпляраў увогуле знайшлася ў бацькоў — посцілкі перайшлі ім у спадчыну ад старэйшага пакалення.

Самы дарагі экспанат у калекцыі каштаваў дзяўчыне 150 рублёў. Яркая посцілка са складанымі ўзорамі з Лоеўскага раёна сапраўды заслугоўвае высокай ацэнкі.

Досыць танна — за 40 рублёў — Яўгенія змагла прыдбаць дзве посцілкі — жоўта-карычневую, аўтарства Тамары Шыбайла з-пад Мачуліна (Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць) і чорную з сінімі ўзорамі, таксама гродзенскага паходжання.


Яўгенія не выключае, што ў будучыні адкрые музей, калі яе калекцыя стане яшчэ большай.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары
Бабуля, суседка маёй бабулі як памерла, я запытаў яе дачку ці не прадала б пару ручнікоў, тая сказала, што за апошнія гады парэзала іх на анучы. Каля дзьвух дзясяткаў ручнікоў!