Грамадства3939

«Жарты на ўзроўні сярэдняй школы». Стрыжак расказаў пра новы праект — тлумачыць, што ніякага сэксу ў назве няма

Андрэй Стрыжак вяртаецца і запускае новую дабрачынную ініцыятыву. Яго непрыхільнікі тут жа заявілі, нібыта ён зашыфраваў у назве сэксуалізаваны выраз, дый стварае канкурэнта для «Байсола». Распыталі Стрыжака пра новы праект.

Перш за ўсё Стрыжак звяртае ўвагу, што далёка не ўсе беларусы замежжа маюць куды звярнуцца па салідарнасць у выпадку бяды. Ёсць сістэма дапамогі палітычна рэпрэсаваным. Але куды ісці звычайным людзям, не рэпрэсаваным?

«Сітуацыя ў Беларусі не лепшае, і гэта выклікае велізарны адток людзей з краіны. Нават калі яны выязджаюць з эканамічных прычын, за гэтым хаваецца палітыка: ставіць гэта пад пытанне — тое ж самае, што ставіць пад пытанне, чаму людзі выязджаюць з Венесуэлы. Далёка не ўсе з тых, хто выязджае, былі рэпрэсаваныя, шмат хто — проста людзі, якія не могуць далей жыць у краіне праз той рэжым, які ў ёй існуе.

Гэтыя людзі не маюць пацвярджэнняў, што былі рэпрэсаваныя, шмат хто з іх удзельнічаў у пратэстах, але не захаваў доказаў, бо ўсё знішчаў, вычышчаў», — разважае Стрыжак.

Такія людзі, кажа ён, не ахопленыя ніякай дапамогай. Напрыклад, з імі здараецца бяда — цяжкая хвароба, пажар ці нешта яшчэ. У такім выпадку гэтыя людзі ідуць на лакальныя пляцоўкі па зборы данатаў накшталт GoFundMe або zrzutka.pl.

На думку Стрыжака, беларусы сёння не маюць такой платформы салідарнасці:

«Да падзей 2020‑га года такія інструменты былі — гэта платформы «Улей», «Моламола», «Талака». Функцыі «Улея» сёння пераняла Gronka, яна займаецца культурніцкімі праектамі, ёсць сістэма па дапамозе палітычна рэпрэсаваным. Але няма структуры, што магла б проста прыняць заяўку ад чалавека, які трапіў у бяду. На сёння я бачу патрэбу ў грамадскім полі, каб гэтая структура была створаная». 

У гэтым, кажа Андрэй, адрозненне новай ініцыятывы BelAid ад «Байсола» — гаворка пра іншую аўдыторыю. Ды і што дрэннага, разважае ён, калі аўдыторыі праектаў перасякаюцца і некалькі ініцыятыў працуюць у адным і тым жа полі?

Ён называе гэта праявай свабоды асацыяцый: кожны можа ствараць сваю арганізацыю і шукаць пад гэта рэсурс, выкарыстоўваць тыя магчымасці, якія ён мае — рэпутацыйныя, рэсурсныя. Для дэмакратычнага грамадства нармальна, што ёсць шмат арганізацый і кожная знаходзіць ці не знаходзіць сваё месца пад сонцам. І калі яна аказваецца нежыццяздольнай, то яна проста не знаходзіць падтрымкі і памірае, і гэта таксама нармальна.

Цяпер Стрыжак збірае каманду. На сёння, кажа ён, ёсць больш за 40 заявак у валанцёры:

«Траціна заявак на сёння нерэлевантныя, бо гэта спецыялісты, якія тэарэтычна маглі б далучыцца на больш позніх этапах працы. Яшчэ траціна ўвогуле нерэлевантныя, гэтым людзям давядзецца сказаць, што для іх няма задач і іх профіль не адпавядае працы структуры. Застаюцца тыя, хто проста цяпер будзе задзейнічаныя ў працы. 

Гэта людзі, якія ўмеюць рабіць сайты і працаваць з плацежнымі платформамі, то-бок тыя, хто будзе звязаны з тэхнічнай часткай праекта. Сёння ініцыятыва якраз знаходзіцца на ўзроўні стварэння тэхнічнай каманды. Цяпер у гэтай камандзе няма супрацоўнікаў «Байсола». Хто ведае, як яно будзе далей».

Акрамя збору валанцёраў, Стрыжак абвяшчаў і збор данатаў на ініцыятыву. Пакуль што, кажа ён, сабрана некалькі соцень еўра, але яму зразумела, чаму сума невялікая — збор не нясе ў сябе эмацыйнага зараду накшталт збораў на вызваленых палітвязняў.

Калі каманда будзе гатовая, наступны крок — стварыць тэставы варыянт платформы, які можна будзе паказваць у пошуках грошай на развіццё.

Новы праект атрымаў шмат нараканняў праз назву. Стрыжаку пісалі ў каментарах да яго пастоў пра ініцыятыву, што BelAid — гэта зашыфраваны выраз to be laid, адно са значэнняў якога — «заняцца сэксам». Нагадаем, што некалькі месяцаў таму Андрэй Стрыжак быў вымушаны сысці з «Байсола», дзе ён быў адным са стваральнікаў, якраз праз скандал з рассылкай дыкпікаў.

Стрыжак кажа, што ставіцца да таго хэйту нармальна:

«Крытыка такога кшталту дэманструе ўзровень людзей, якія такім чынам чытаюць гэтую назву. Гэта не я яе так пісаў, гэта яны яе так чытаюць, гэта жарты на ўзроўні сярэдняй школы. Гэтая назва можа гучаць дзіўна, калі яе разбіць на нейкія часткі, але больш важнае тое, што было закладзенае ў гэтую назву.

Тая хваля хэйту спрацавала як рэклама, прыцягнула дадатковую ўвагу. Я гэтым хэйтарам за рэкламу не плаціў, магу быць ім удзячны».

На самай справе, тлумачыць Андрэй, назва стваралася па іншай логіцы:

«Яна зробленая па аналогіі з USAID ці EuropeAid — aid перакладаецца з англійскай як «дапамога», а першая частка слова — скарачэнне ад назвы дзяржавы ці групы дзяржаў, якія забяспечваюць гэтую дапамогу. BelAid — гэта «беларуская дапамога».

Андрэй прызнаецца, што забаніў у сацсетках людзей, схільных да хэйту ў ягоны бок — маўляў, калі ён адышоў з публічнасці, то можа і дазволіць сабе кагосьці не слухаць. Засталіся збольшага людзі, якія яго падтрымліваюць, кажа Стрыжак.

«Шмат каму зайшлі думкі, што чалавек мае права на другі шанец і што чым больш ініцыятыў, тым лепш: што будзе працаздольным, тое і спрацуе, а калі не, дык і не», — разважае ён.

Пакуль Стрыжаку цяжка акрэсліць, калі праект запрацуе — магчыма, першы прататып з'явіцца вясной. А пакуль Стрыжаку ёсць што сказаць для хэйтараў:

«Частка людзей лічаць, што нам не трэба ствараць нешта новае — маўляў, у нас ужо шмат чаго ёсць. Гэта паказвае, што ў грамадстве ёсць недэмакратычны падыход. Хацеў бы прапанаваць такім людзям даць шанс і не крытыкаваць новае са старту.

Будзем шчырыя: за апошні час у полі з’явілася не так шмат беларускіх ініцыятыў, мы бачым больш інфармацыі пра іх закрыццё. Каб не ныць потым, што ў нас нічога няма і ніхто не хоча працаваць, проста не займайцеся хэйтам тых, хто хоць нешта робіць. Кажу не толькі пра сябе, а і пра іншых людзей у грамадскім сектары, якія таксама атрымліваюць на арэхі пры любой магчымасці».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары39

  • Данатарка сярэдняй школы Масюкоўшчыны
    17.01.2026
    Хацела б паглядзець на дзікпік Андрэя Стрыжака - ці можна нейк звязацца з рэдакцыяй?
  • Ахвярадаўца
    17.01.2026
    Абу, Маляваныч быў эвакуяваны з Беларусі праз крымінальны пераслед
  • Тыя хто робіць
    17.01.2026
    Як Волкаў з ФБК? ці хто? А можай пайсці далей і не займацца хэйтам тых хто ва ўладзе? Ведзь ані дзелают так многа для тых хто застаўся, для тых, пра каго так дбае Астапеня, каб яны лёталі на боінгу, а не на расейскам лайне, ну і расіяне каб таксама лёталі на гэтым Боінгу. Каб ім было зручней і лепей жыць. Не. Калі ты .аўно як чалавек, то ты аўно. І нават калі цябе гэбуха прапіхвае на пасады, як адзінага безальтэрнатыўнага, а усіх астатніх, якія рабілі б ня меньш чым ты - зачышчае. А нам прапануюць змірыцца з гэтым шматком .аўна. Пракаўтнуць яго. Я б не звярнуўся да такіх як Стрыжак нават калі б паміраў, бо Стрыжак гэта забойца, а не лекар. Ён нікому не дапамог, нават калі рабіў іллюзію гэтага. Гэта гэбэшныя забойцы я іх вельмі добра ведаю.

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі1

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Як часта трэба займацца сэксам, каб хутчэй зацяжарыць? Навукоўцы назвалі аптымальную частату5

У Расіі затрымалі беларуса, які стварыў карту «Халва». Ён нібыта прысвоіў 100 мільёнаў даляраў2

«Ёй званілі па 35 разоў на дзень». 51‑гадовая мінчанка аддала махлярам усе ашчаджэнні і неўзабаве памерла3

У Глускім раёне жанчына стварыла музей пад адкрытым небам ФОТЫ1

Кіраўнік МЗС Францыі: Дзве траціны разведвальнай інфармацыі Украіна атрымлівае ад еўрапейцаў4

Фільм беларуса трапіў у шорт-ліст «Еўраоскара»

Расійскі вайсковец, які застрэліў шэсць чалавек на ўкраінскай Харкаўшчыне, расказаў, як гэта было. Сярод ахвяраў быў і дзядуля-рыбак20

Беларусы з пратэрмінаванымі пашпартамі змогуць падаўжаць дазвол на жыхарства ў Ірландыі2

Netflix сутыкнулася з праблемамі і будзе скарачаць штат2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі1

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць