Усяго патроху1212

Малады немец танчыць пад «Касіў Ясь канюшыну» — беларускі ў захапленні. Да гэтага ён ужо сабраў армію фанатак з Расіі

Нямецкія рэйверы, якія выпадкова сталі кумірамі расійскіх жанчын, дабраліся і да беларускага кантэнту. Адзін з іх запісаў ролік пад легендарную «Касіў Ясь канюшыну». Рэакцыя беларусак не прымусіла сябе чакаць.

Рэйвера t.x prince Jannick (справа) празвалі Іванам. Скрыншот з відэа

У канцы снежня 2025 года ў сацсетках завірусілася відэа з напаўаголенымі нямецкімі рэйверамі, якія танчылі пад трэк Vielleicht Vielleicht.

Невядома, як так сталася, але відэа стала вельмі папулярным у расійскай аўдыторыі, дзе нямецкае слова сталі вымаўляць як «філяй».

Танцора Самуэля Дамена расіянкі ахрысцілі Сямёнам і завалілі яго кампліментамі на рускай мове. Напачатку хлопец папрасіў падпісчыц не пісаць яму на рускай, бо ён не разумее, а потым і зусім стаў выдаляць такія каментары.

Праз некаторы час ён і ягоныя сябры ўсё ж вырашылі не адмаўляцца ад папулярнасці сярод рускамоўнай аўдыторыі.

Апроч Самуэля, якога празвалі Сямёнам, папулярнасць атрымалі mikee.mej (Mekcho), якога празвалі Мішам, і t.x prince (Jannick), якога празвалі Іванам.

Спачатку адзін з іх станчыў пад трэк «Матушка земля», пасля чаго ў «Вані» пачалі з'яўляцца відэа, запісаныя на рускай мове, у тым ліку разам з «Мішам».

Так званы Ваня пайшоў далей і выклаў ролік, дзе танцуе пад рэмікс «Касіў Ясь канюшыну», тым самым узарваўшы ўжо беларускую аўдыторыю. Адметна, што другое жыццё легендарнаму трэку даў беларускі тэхна-гурт Police in Paris, дзе грае ўнук Уладзіміра Мулявіна — Улад Мулявін.

Пад відэа тысячы каментароў ад беларусак. Самыя папулярныя гучаць так: «У панядзелак дойдзе да Лукашэнкі», «Два мяхі бульбы гэтаму хлопцу», «Год беларускай жанчыны ўжо акупіўся».

Каментары12

  • Намасце
    17.01.2026
    Такі ... стрыптызёр для жаночага клубу.
  • Кус кус
    17.01.2026
    Які прыгажун і разумнік, дзяўчаты ў захапленні. Канешне, у токсікаў і дурындыў ен выклікае зайздрасць
  • Sgt. Pepper's
    17.01.2026
    Намасце,
    "Клуб адзінокіх ... ну няхай "сэрцаў" :)))

Цяпер чытаюць

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў3

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне3

Што адбываецца ў Польшчы: «дзяржаўны пераварот» ці «аднаўленне вяршэнства права»22

Прэзідэнт Польшчы выступіў са зваротам пасля спробы «захопу» Трыбунала8

Жанчыны ўсё часцей адмаўляюцца ад альфа-самцоў29

Навукоўцы не давалі павукам спаць. Наступнай ноччу тыя пачалі «адсыпацца» амаль як людзі3

У ЗША ўхвалілі продаж Украіне 500 ракет Patriot18

У Польшчы палітычны крызіс, справакаваны змаганнем за Канстытуцыйны трыбунал. Наўроцкі развярнуў самалёт і тэрмінова вярнуўся21

«Хто праз вёску едзе — спыняецца, фатаграфуе». Беларуска расказала пра гісторыю векавога дрэва на сваёй сядзібе3

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў3

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць