«Белтэлекам» плануе выйсці на рынак сотавай сувязі ў 2026 годзе, паведаміў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай 30-годдзю прадпрыемства, генеральны дырэктар «Белтэлекама» Аляксей Івашкін, піша БелТА.

Гэты праект з'яўляецца для кампаніі стратэгічным. Запуск мабільнага напрамку запланаваны на 2026 год. «Распрацавалі стратэгію і пачалі яе рэалізацыю», — адзначыў Аляксей Івашкін.
Таксама «Белтэлекам» бачыць перспектывы ў мадэрнізацыі інфраструктуры цэнтраў апрацоўкі даных, аказанні паслуг кібербяспекі, развіцці інавацыйных прадуктаў для бізнэс-сектара і разумнага горада. Асаблівая ўвага надаецца нарошчванню ІТ-кампетэнцый і тэхналогіям штучнага інтэлекту — як для аптымізацыі ўнутраных працэсаў, так і для паляпшэння якасці абслугоўвання кліентаў.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары