Грамадства

Пракурор запатрабаваў паўтара года калоніі для Максіма Урбановіча

У судзе Заводскага раёна Мінска ідзе разгляд крымінальнай справы супраць Максіма Урбановіча, брата Дзяніса Урбановіча, які ваюе ва Украіне. Максіма абвінавачваюць паводле так званага народнага артыкулу 342, часткі 1 (арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), піша «Белсат».

Фота: Радыё Свабода

Прадстаўнік пракуратуры запатрабаваў суд пакараць Максіма Урбановіча зняволеннем з накіраваннем у папраўчую калонію агульнага рэжыму, паведамляюць крыніцы «Белсата». Апроч таго, ён папрасіў суд прызначыць Максіму прымусовае лячэнне ад алкагалізму.

Максім абараняе сябе самастойна. Ён не стаў звяртацца па дапамогу адваката.

Як паведамляюць нашыя крыніцы, абвінавачанне лічыць Максіма актыўным удзельнікам дзвюх дэманстрацый, што адбыліся ў верасні 2020 года. Але доказаў — фота ці відэа — у справе не фігуруе. Затое фігуруе сума стратаў, якія Максім нібыта нанёс гарадскому бюджэту праз тое, што пэўны час не працаваў грамадскі транспарт. Агулам гэта больш за 10 000 долараў.

Суддзя абвясціў перапынак для прыняцця выраку.

2 красавіка 2025 года ў кватэру, якую арандаваў Максім Урбановіч, уварваліся сілавікі. Пасля ператрусу Максіма адвезлі на допыт у КДБ. Спачатку яго трымалі ў СІЗА КДБ, а потым перавезлі ў СІЗА № 1, што ў Калядзічах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Плача, але едзе ў Кенію ўслед за мужам: лукашэнкаўскі пул застаўся без адданай супрацоўніцы20

Плача, але едзе ў Кенію ўслед за мужам: лукашэнкаўскі пул застаўся без адданай супрацоўніцы

Усе навіны →
Усе навіны

У якіх краінах Еўрасаюза самыя дарагія і самыя танныя прадукты?1

Стан афганскага хлопчыка, якога беларус кінуў на падлогу ў аэрапорце Шарамеццева, палепшыўся1

У КНДР паказалі цырымонію развітання з вайскоўцамі, што загінулі ў Расіі. Удзельнічаў сам Кім Чэн Ын6

П'яны кіроўца-беларус у Польшчы збіў дзвюх жанчын і ўцёк з месца здарэння3

Боты пад Ціханоўскім змянілі тактыку20

«Народ павінен на гэту ўладу маліцца». Лукашэнка патрабуе, каб пасля арміі хлопцы вярталіся строга на ранейшыя месцы працы38

З 7-га паверха інтэрната гомельскага ВНУ ўпаў студэнт-другакурснік1

У Азербайджане паказалі, як затрымлівалі кіраўнікоў мясцовага філіяла расійскага «Спутніка» ВІДЭА9

На Віцебшчыне вецер абясточыў 39 населеных пунктаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Плача, але едзе ў Кенію ўслед за мужам: лукашэнкаўскі пул застаўся без адданай супрацоўніцы20

Плача, але едзе ў Кенію ўслед за мужам: лукашэнкаўскі пул застаўся без адданай супрацоўніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць