Свет11

У ЗША падчас тушэння ляснога пажару снайпер застрэліў двух пажарных

На гары Канфілд паблізу горада Кер-д’Ален у штаце Айдаха падчас ліквідацыі ляснога пажару былі застрэлены двое пажарных. Пазней спецпадраздзяленне паліцыі знайшло на месцы цела мужчыны з агнястрэльнай зброяй, піша Reuters.com

Ілюстрацыйнае фота: Etienne Laurent / AP

Інцыдэнт адбыўся ўдзень паблізу горада Кер-д’Ален, дзе пажарныя змагаліся з агнём на гары Канфілд — папулярным месцы для пешых прагулак.

Паводле слоў шэрыфа акругі Кутэнай Боба Норыса, ратавальнікі і паліцыянты трапілі пад абстрэл снайпера, які выкарыстоўваў магутныя спартыўныя вінтоўкі, «каб хутка страляць па ратавальніках». Нападнік знаходзіўся ў густых кустах, быў добра падрыхтаваны і ўмеў майстэрска маскіравацца.

Пазней спецпадраздзяленне SWAT выявіла цела мужчыны з пісталетам побач. Праваахоўнікі не выключаюць, што пажар маглі ўстроіць наўмысна, каб завабіць ратавальнікаў у пастку.

«На пачатку стральбы пажарныя прасілі пра дапамогу пасля таго, як двое з іх атрымалі агнястрэльныя раненні. Адзін з пажарных паведаміў, што яны хаваюцца за пажарнай машынай. Быў чутны голас, які казаў, што, на іх думку, пажар быў выкліканы наўмысна», — гаворыцца ў паведамленні. 

Паводле Норыса, афіцэры, што прыбылі на месца, паведамілі, што стрэлы чуліся з розных напрамкаў, што можа сведчыць пра ўдзел некалькіх чалавек. На дадзены момант лясны пажар яшчэ працягваецца.

Каментары1

  • Gorliwy Litwin
    30.06.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Пяць мутных момантаў у гісторыі пра даносчыка Бялюціна і «спецаперацыю» КДБ

Пяць мутных момантаў у гісторыі пра даносчыка Бялюціна і «спецаперацыю» КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Як склаўся лёс кацяняці, якога ратаваць на дарозе ў Брэсце спыніліся ўсе кіроўцы. На жаль, сумна4

Сенатар Грэм: Трамп падтрымаў новыя санкцыі супраць Расіі3

Стаў героем Магілёўскага ўнівера, збіраў фальклор, працаваў на беларусізацыю садкоў — расказваем пра Яўгена Бойку, асуджанага за салідарнасць з палітвязнямі7

Пратэстоўцы ў Сербіі заявілі пра татальную блакіроўку дарог2

Экс-брамнік зборнай Генадзь Туміловіч будзе працаваць трэнерам у Ізраілі

У Батанічным садзе двое чалавек атрымалі траўмы пры падзенні галіны дрэва

Цёмны бок медытацыі і «практык асэнсаванасці»6

Еўропа зноў б'е тэмпературныя рэкорды. У Іспаніі — +46°C7

Міністр замежных спраў Славакіі заявіў, што, магчыма, Расіі трэба «дараваць усё, што адбылося»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць мутных момантаў у гісторыі пра даносчыка Бялюціна і «спецаперацыю» КДБ

Пяць мутных момантаў у гісторыі пра даносчыка Бялюціна і «спецаперацыю» КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць